Вы тут

Беларусь і Сусветны банк падрыхтуюць дарожную карту структурных рэформ


Міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам для падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь" створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 11 студзеня 2019 года нумар 8р. Яе кіраўніком назначаны намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч, паведамляе сайт урада.


Па выніках сумеснай работы з Сусветным банкам рабочай групе неабходна ўнесці ў Савет Міністраў падрыхтаваны дакумент "Дарожная карта структурных рэформ у Рэспубліцы Беларусь".

Рабочая група можа пры неабходнасці прыцягваць да работы па падрыхтоўцы дакумента кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, іншых арганізацый са згоды іх кіраўнікоў.

Арганізацыйным забеспячэннем дзейнасці рабочай групы будзе займацца Міністэрства эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».