Вы тут

Ганаровай граматай МЗС Беларусі ўзнагароджаны пасол Іспаніі Ігнасіа Ібаньес


Былы дзяржсакратар МЗС Іспаніі, пасол Іспаніі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес Рубіа ўзнагароджаны ганаровай граматай МЗС Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.


У пасольстве Беларусі ў Іспаніі на гэтым тыдні адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю стварэння сучаснай беларускай дыпламатычнай службы.

У сустрэчы прынялі ўдзел паслы шэрага замежных дзяржаў, супрацоўнікі МЗС Іспаніі, органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі бізнесу, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Іспаніі. "У ходзе мерапрыемства ганаровай граматай МЗС Беларусі за ўклад у развіццё двухбаковага супрацоўніцтва быў узнагароджаны былы дзяржаўны сакратар МЗС Іспаніі, пасол Іспаніі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес. Узнагароды пасольства за садзейнічанне развіццю беларуска-іспанскага супрацоўніцтва на сучасным этапе былі ўручаны прадстаўнікам іспанскага бізнесу, сферы культуры, а таксама прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Іспаніі", - праінфармавалі ў пасольстве. 

Гаворачы пра беларуска-іспанскія адносіны, пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка падкрэсліў, што "сёння пішуцца новыя старонкі беларуска-іспанскага супрацоўніцтва: дзвюх еўрапейскіх дзяржаў, якія маюць усе перспектывы на новыя стагоддзі дружалюбных адносін".

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.