Вы тут

Міхаіл Фінберг 16 студзеня запрашае на канцэрт да 100-годдзя БССР


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі прэзентуе 16 студзеня ў Мінскім гарадскім палацы культуры святочную праграму, прысвечаную 100-годдзю ўтварэння БССР, паведаміў БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву народны артыст Беларусі прафесар Міхаіл Фінберг.


"У канцэрце прагучаць песні, якія з'яўляюцца візітнай карткай краіны. У іх ліку: "Белая Русь", "Коляда", "Касіў Ясь канюшыну", "Полька беларуская", "Зачараваная мая". Іх выканаюць вядучыя салісты заслужанага калектыву Наталля Тамела, Валерыя Грыбусава, Руслан Мусвідас, Дзмітрый Качароўскі, Галіна Грамовіч, Алеся Дзержавец, Таццяна Глазунова, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў і Яўген Цымбаліст", - расказаў Міхаіл Фінберг.

Паводле слоў маэстра, для калектыву вельмі хвалююча рыхтаваць гэту праграму. "Мы ўспомнім імёны вядомых беларускіх кампазітараў і паэтаў і скажам словы ўдзячнасці нашай краіне. Запрашаю ўсіх на наш канцэрт", - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.