Вы тут

У Магілёве адкрылі будынак аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна


У Магілёве ўрачыста адкрылі пасля маштабнай рэканструкцыі будынак аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна.


Нават знешне ён змяніўся да непазнавальнасці — дабудаваны трэці паверх, з'явіліся новыя гаражы і іншыя пабудовы, добраўпарадкавана тэрыторыя. Унутры суперсучаснае начынне, якое дазваляе працаваць на высокім узроўні. Пад адным дахам сабраліся ўсе службы райаддзела, якія раней знаходзіліся ў розных частках горада. З'явіліся прасторныя вучэбныя класы для патрульна-паставой службы і ўчастковых інспектараў. Створана памяшканне аператыўна-сітуацыйнага штаба на выпадак надзвычайных сітуацый. Рамонтныя работы вяліся не адзін год і нарэшце доўгачаканае наваселле адбылося. З гэтай падзеяй супрацоўнікаў райаддзела павіншаваў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі:

— Кіраўніцтвам краіны і органаў унутраных спраў удзяляецца вялікая ўвага стварэнню камфартабельных умоў для нясення службы праваахоўных органаў. Улічваючы спецыфіку работы, якой супрацоўнікі павінны прысвячаць шмат часу, будынак РАУС можна без перабольшвання назваць іх другім домам. Сёння Ленінскі РАУС Магілёва цалкам адпавядае патрабаванням часу, і ад яго супрацоўнікаў патрабуецца толькі адно — заставацца прафесіяналамі сваёй справы, забяспечваць парадак і бяспеку ў грамадстве.

Іван Падгурскі ўручыў начальніку Ленінскага РАУС ключы ад аўтамабіля. Яшчэ адно аўто перадаў аддзелу міліцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня.

Неабходную для работы падраздзялення аргтэхніку перадаў ад імя абласной выканаўчай улады старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Ён падзякаваў супрацоўнікам за іх самаадданасць і пажадаў і надалей заставацца вернымі сваёй службе на карысць грамадству.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Дом для міліцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».