Вы тут

Якія прадукты выклікаюць залежнасць


Усё самае апетытнае звычайна сінонім шкоднага. Такая ежа быццам бы трымае нас на кручку. Дыетолагі параўноўваюць некаторыя пункты нашага меню з наркотыкамі. І заяўляюць, што мы выбіраем іх не здаровым розумам, а таму, што ў нашага мозга ломка. І размова тут не пра экзотыку. Што ж гэта за ежа?


У сотнях навуковых работ вучоныя даказваюць, што на цукар рэцэптары мозга рэагуюць як на дозу какаіну. Вопыты праводзілі на пацуках, і калі іх пазбаўлялі цукру, яны з задавальненнем пераключаліся на алкаголь, адмаўляючыся ад іншых прыкормаў. Цукар — як спускавы механізм: запускае і іншыя, больш моцныя залежнасці. Таму яго і дадаюць зараз ледзь не ва ўсе прадукты.

Ні адзін нават самы смачны прадукт мы не зможам есці кожны дзень на працягу доўгага часу. Акрамя хлеба, які ўжываем усё жыццё. Арганізм ад яго не адмаўляецца, нават калі ў хлебе, акрамя пшаніцы, вады, дражджэй і солі, ніякіх іншых дабавак і паляпшальнікаў смаку няма. Вучоныя сцвярджаюць, што ўся справа ў зерневай клейкавіне і дражджах, якія «харчуюцца» цестам і вылучаюць вуглякіслы газ і алкаголь.

Многія любімыя намі прадукты папулярныя дзякуючы глутамату натрыю ў іх, які ў разы ўзмацняе смакавыя адчуванні. І гэта прымушае мозг патрабаваць дабаўкі. Таму людзі так любяць каўбасы, чыпсы ці сухарыкі, а часам так хочацца лапшы хуткага прыгатавання, у прыправу да якой абавязкова падсыпаюць глутамат натрыя.

Яшчэ залежнасць выклікаюць усе соленыя прадукты. Соль, як сцвярджаюць даследаванні, трапляючы ў арганізм, пасылае сігналы ў мозг, якія прымушаюць чалавека адчуваць сябе задаволеным.

Ведаючы механізмы атрымання задавальнення і тое, што іх запускае, выбірайце прадукты з розумам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.