Вы тут

«Шчодра» ў Швабах


У вёсцы Швабы Лагойскага раёна спрадвеку калядаванне адбывалася на стары Новы год і называлі яго адным словам — «Шчодра». У гэты час праходзіць багатая, альбо шчодрая, куцця. Шчодрай называюць і жанчыну, якая носіць калядную зорку і шчодра пасыпае зернем хаты і іх гасцінных гаспадароў.


«Сею-сею, пасяваю,
Дабрабыту Вам жадаю!
Жадаю табе, Гаспада́ру,
І ў каморы, і ў амбары
Курэй падпечак
І аўса засечак!...»

Так зычыць гаспадарам Шчодра — галоўная гераіня швабскага гурта. А ў гурце калядоўшчыкаў абавязкова ёсць і каза аднарогая (як жа без казы!), і мядзведзь, і цыганы, і Дзед Мароз са Снягуркай, і вясёлы музыка. Гэтым разам швабскія культработнікі не «парушылі» святочнай традыцыі і, як стала брацца на прыцемкі, запрэглі коней і адправіліся на калядаванне. І, як заўсёды, у вясковых хатах гучала спрадведнае:

«Прыйшла Каляда да з вечара,
Прынесла дудак рэшата,
Паставіла на стаўпе,
Сама села да на куце!...»

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.