Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыйны цыкл «Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта», пленэр-канцэрт са Старым Ольсам, выстава «Беларускі кінематограф 1920 — 1930-х гг. у кінаплакаце» — афіша «Звязды» з 14 па 20 студзеня.


Беларускі кінематограф 1920 — 1930-х гг. у кінаплакаце

Фота: regnum.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4

Калі: па 20 студзеня

Колькі каштуе: 3,5 рублі; студэнтам — 2,5 рублі; школьнікам і пенсіянерам — 2 рублі.

За амаль 95 гадоў існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі на нацыянальнай кінастудыі ( «Белдзяржкіно» — «Советская Беларусь» — «Беларусьфільм») створана, калі лічыць па назвах, больш за 550 мастацкіх фільмаў. З іх з 1926 па 1941 г. — толькі 60. Але менавіта гэты перыяд гісторыі айчыннага кіно ўнікальны такім важным элементам кінапрацэсу, як кінаплакат (першапачаткова — «мастацкая афіша»). Экспазіцыя выставы складаецца з 35 поўнафарматных і поўнакаляровых рэпрынтаў кінаплаката да беларускіх фільмаў 1926 — 1940 гг. і ўяўляе асаблівасці савецкага кінаплаката 1920-х — 1930-х гг., яго эвалюцыю ў сувязі з ператварэннем нямога кіно ў гукавое.

Стылістыка кінаплаката 1920-х гг. заснавана на прыёмах канструктывізму — найпапулярнага напрамку мастацкага авангарду тых гадоў. У выніку лепшыя ўзоры жанру ўяўляюць зусім адмысловы тып мантажнай кампазіцыі, якая складаецца з фатаграфічных малюнкаў (кінакадр), элементаў лінейнай графікі, маляваных шрыфтоў і узмоцненага колерам напружанага сюжэта.

У 1920 — 1930-я гг. ва ўмовах кінабума ў СССР даніну кінаплакату аддалі многія таленавітыя мастакі-графікі, дызайнеры-канструктывісты: выконваючы заказы розных кінастудый, можна было даць волю сваёй неардынарнай фантазіі і прадэманстраваць арыгінальна-яркую вобразнасць.


Плэнэр-канцэрт са Старым Ольсам

Фота: vk.com

Дзе: «Майстэрня 6B», пр. Незалежнасці, 179

Калі: 15 студзеня ў 19:30

Колькі каштуе: 10 рублёў (усе матэрыалы ўключаны), патрэбна рэгістрацыя.

У праграме вечара жывы выступ музыкаў, за якімі можна назіраць і слухаць за келіхам віна і скетчбукам на каленях!

Будзе стол з самымі рознымі мастацкімі матэрыяламі і барчык з напоямі. Спалучаем курс накідаў з натуры і жывую музыку ў сяброўскай атмасферы. Бо настолькі прыгожыя, знакамітыя і неверагодна таленавітыя музыкі завітаюць на творчы вечар!

Чароўная музыка Вялікага Княства, прыгажэнныя строі і дзівосныя іструменты. Вас чакае вялікае мастацкае задавальненне! 

Дзьверы і бар — 19:30; музыка — 20:00.


Хуткія спатканні

Дзе: Куба Бар, вул. Мележа, 5/1, пам. 1

Калі: 20 студзеня ў 17:00

Колькі каштуе: 20 рублёў

Аўдыторыя: дзяўчаты — 20 — 28 гадоў, хлопцы — 23 — 33. У планах — правесці выдатны вечар за цікавымі размовамі, атрымліваючы асалоду ад кавы ці бакала соку. Тэмы для размовы знойдуцца для кожнай пары — пра гэта паклапаціліся загадзя. За адзін вечар у вас будзе 7—10 спатканняў!

На размову з кожным удзельнікам супрацьлеглага полу ў вас будзе 10 хвілін. Пасля заканчэння размовы ў адмысловым бланку вы зможаце адказаць: хацелася б вам працягнуць знаёмства з тым ці іншым чалавекам. А на наступны дзень мы адправім вам кантакты людзей, з якімі ў вас супалі сімпатыі.

Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 29 860 72 64, +375 29 521 47 06.


Лекцыйны цыкл у рамках выставачнага праекта «Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта»

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Калі: 20 студзеня ў 16:00

Колькі каштуе: па білеце ў музей

На гэты раз цыкл прысвечаны эвалюцыі развіцця ў ХХ стагоддзі аднаго з самых загадкавых і цікавых жанраў на працягу ўсёй гісторыі мастацтваў — партрэта. Перад пачаткам кожнай лекцыі вы зможаце праслухаць 15-хвілінны «Аповед аб адным з партрэтаў выставы».

20 студзеня абдудзецца лекцыя «Скрозь ХХ стагоддзе. Беларускі скульптурны партрэт ад Малевіча да Варвашэні». Чытае Павел Вайніцкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

ХХ стагоддзе — адзін з самых, складаных і шмат у чым супярэчлівых перыядаў у развіцці мастацтва. Хуткая змена творчых праграм, стылявых арыенціраў стварыла паліфанічную і насычаную карціну развіцця скульптуры гэтага стагоддзя. На жаль, прадставіць цэласную панараму гэтага віду мастацтва ў рамках выставачнага праекту не ўяўляецца магчымым. Шматлікія «праграмныя творы» страчаны назаўжды, а ў шэрагу мастакоў у гісторыі беларускага мастацтва засталіся толькі імёны. Задача дадзенай лекцыі — узнавіць агульную карціну развіцця беларускай скульптуры разгляданага перыяду ў сукупнасці эксперыментальных пошукаў і класічных традыцый. Аўтар раскрые індывідуальнасць творчых асаблівасцяў такіх майстроў беларускай скульптуры XX стагоддзя, як Д. Якерсон, А. Грубэ, М. Айзенштадт, А. Глебаў, С. Селіханаў, А. Анікейчык, С. Вакар і многіх іншых.


Вечар камернай музыкі 

Дзе: Верхні горад, пл. Свабоды, 23а

Калі: 16 студзеня ў 19:00

Колькі каштуе: ад 10,5 рублёў

Аляксей Собаль (фартэпіяна), Ірына Кнаўэр (скрыпка), Аляксей Багрынцаў (віяланчэль) Антанін Дворжак, Петерс Васкс, Ілан Рэхтман — гэта кампазітары абсалютна розных напрамкаў у акадэмічнай музыцы, але ўсе яны пісалі музыку для камерных складаў, у тым ліку для фартэпіяннага трыа .

Дворжак — прадстаўнік рамантычнага кірунку, які адрозніваецца выкарыстаннем элементаў славянскага фальклору ў сваёй творчасці.

Петерс Васкс — сучасны літоўскі кампазітар, чыя музыка паступова набывае шырокую папулярнасць і ўжо нярэдка выконваецца ў нашай краіне.

Ілан Рэхтман — ізраільскі піяніст, кампазітарская творчасць якога ўключае ў сябе сімфанічныя і камерныя творы.

У канцэрце прагучаць фартэпіянныя трыа гэтых яркіх мастакоў, якія ўвабралі ў сябе іх лепшыя стылявыя рысы. Вас чакае знаёмства з па-сапраўднаму цікавымі і экспрэсіўнымі сачыненнямі, сярод якіх - трыа І. Рэхтмана — прысвечана памяці Фрэдзі Мэрк'юры і выконваецца ўпершыню ў Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.