Вы тут

Кітаец гандлюе... паветрам


За год ён прадаў паветра на амаль 600 тысяч долараў.


Кітаец Ян Цзэ з горада Паньань правінцыі Чжэцзян займаецца гандлем паветрам, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

За год ён прадаў 470 тысяч бляшанак з паветрам, агульная сума выручкі склала каля 4 млн юаняў.  Гандаль чыстым паветрам у асноўным накіраваны на турыстаў і жыхароў гарадоў, дзе смог - частая з'ява.

Ян Цзэ збірае свежае паветра ў горным раёне на тэрыторыі горада Паньань, дзе ступень пакрыцця лесам складае 93 працэнта.  Акрамя таго, у гарах Паньань маецца вадасховішча плошчай 2 млн кв.  м, што забяспечвае прысутнасць у паветры адмоўных іёнаў.  Канцэнтрацыя кіслароду ў бляшанцы з паветрам дасягае звыш 90 працэнтаў.  Працэс вытворчасці адной бляшанкі падзяляецца на некалькі этапаў, уключаючы збор паветра, дэзынфекцыю, ультрафіялетавае апрамяненне, павелічэнне ціску, распавёў бізнесмен.

 Стала вядома, што 70 працэнтаў кліентаў Ян Цзэ з'яўляюцца жыхарамі паўночнага Кітая, дзе якасць паветра пагаршаецца звычайна ў перыяд з лістапада да сакавіка.  Акрамя гэтага, паветра бізнесмен экспартуе і ў Японію, Паўднёвую Карэю, Іспанію, ЗША. Па словах Ян Цзэ, ён ганарыцца тым, што прадае чыстае паветра, вырабленае на сваёй радзіме.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.