Вы тут

У Нараўлянскім раёне ў трактарыста знойдзена 300 л скрадзенага дызпаліва


Участковыя інспектары міліцыі ў ходзе агляду домаўладання трактарыста камунальнага ўнітарнага прадпрыемства, якое пражывае ў вёсцы Буда Галоўчыцкая, выявілі ў падвале 300 л афарбаванага дызельнага паліва, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.


Паводле папярэдняй інфармацыі, 200 л саляркі яму перадаў брат, які працуе кіроўцам у адной з гаспадарак. З красавіка па май 2018 года ён выкраў дызпаліва, якое яму выдавалася для запраўкі асабістага аўтамабіля. Брат браў сваё аўто для падвозу работнікаў прадпрыемства, калі службовы транспарт быў на рамонце. Дарожныя лісты ніхто не вёў. Кіроўца скарыстаўся гэтай магчымасцю, каб частку паліва зліваць у асабістыя каністры.

Што тычыцца пакінутых 100 л, то ўладальнік растлумачыў, што набыў іх у невядомага. Месца і час пакупкі трактарыст ўспомніць не змог.

Усяго канфіскавана 15 палімерных каністраў з афарбаваным дызельным палівам. Супрацоўнікі міліцыі Нараўлянскага РАУС праводзяць праверачныя мерапрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.