Вы тут

Торт у форме стадыёна "Дынама" ўпрыгожыў вестыбюль сталічнага гатэля


Незвычайны торт вагой каля 150 кг у форме стадыёна "Дынама" стварыў майстар кандытарскіх спраў Саціш Чандра, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".


Напярэдадні Новага года Саціш старанна працаваў 12 дзён разам з камандай пекараў, кулінараў і нават інжынераў. Бо на салодкім шэдэўры пэўна адноўлены нават мачты асвятлення (ядомыя, вядома). На футбольным полі размясціліся шакаладныя форварды, абаронцы і іншыя ўдзельнікі матчу. Трыбуны скрупулёзна выклалі з рознакаляровых карамелек - на іх сышло 6 кг. Сцены салодкага стадыёна выпякалі з імбірнага тэсту. Айсінг - каралеўская глазуру, бялок, цукровая пудра, натуральныя фарбавальнікі... Спатрэбілася нямала смачных інгрэдыентаў. Па словах галоўнага стваральніка торта Саціша, самым складаным было выкласці і закругліць куты.

Зімовая паляна, якая вырасла ў стадыёна, - таксама сапраўдны кандытарскі шэдэўр.

Тэрмін прыдатнасці ў торта, па словах Саціша Чандра, гады два. Да II Еўрапейскіх гульняў салодкае "Дынама" дакладна прастаіць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».