Вы тут

На першынство кантынента па фігурным катанні ў Мінску прадалі 85% білетаў


Аргкамітэт чэмпіянату Еўропы па фігурным катанні выпусціў у продаж дадатковыя месцы на тры заключныя дні мерапрыемства.


— Згодна з першапачатковым планам, мы павінны былі прадаць усе білеты на два асноўныя ўзроўні «Мінск-Арэны», ёмістасць якіх на кожны дзень складае каля дзевяці тысяч месцаў. План ужо выкананы па трох з пяці асноўных дзён чэмпіянату. Таму на іх — пятніцу, суботу, нядзелю — мы выпускаем дадатковыя білеты на верхні ярус арэны. На сераду і чацвер трыбуны запоўнены на 70 %, месцы на ніжніх узроўнях яшчэ ёсць. Сумарна ў нас цяпер прыкладна на 85 % ад планавага ўзроўню продажаў, і гэта вельмі добры вынік, — адзначае Юлія Комлева, старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.

Нагадаем, у рамках чэмпіянату Еўропы ў Мінск упершыню прыедуць вядучыя фігурысты кантынента і свету. Сярод іх алімпійская чэмпіёнка Аліна Загітава (Расія), двухразовы чэмпіён свету Хаўер Фернандэс (Іспанія), трохкратныя чэмпіёны свету Габрыэла Пападакіс/Гіём Сізэірон (Францыя) і іншыя.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 23 студзеня. Спаборніцтвы будуць праходзіць з серады 23 студзеня да суботы 26 студзеня ўключна. 21 і 22 студзеня гледачы змогуць наведаць афіцыйныя трэніроўкі. Закрые чэмпіянат 27 студзеня гала-канцэрт з удзелам прызёраў спаборніцтваў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Аншлагу быць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».