Вы тут

У Кобрыне адкрылі першае аддзяленне банка без супрацоўнікаў


Гэты філіял рэгіянальнай сеткі БПС-Ашчадбанка цяпер працуе па-асабліваму, — у ім няма звыклых касіраў і кансультантаў, а ўсе фінансавыя пытанні можна вырашыць праз шматфункцыянальны кіёск або тэрмінал.


Лічбавы офіс карэнным чынам адрозніваецца ад класічных аддзяленняў. У ім няма звыклых кас і рабочых месцаў, а амаль любую банкаўскую аперацыю можна здзейсніць самастойна. На першым этапе банкаўскія работнікі ўсё ж будуць побач. Яны дадуць кансультацыю і акажуць дапамогу ў наладжванні дыстанцыйных сэрвісаў. Як толькі людзі прывыкнуць — офіс пачне працаваць аўтаномна. Асабістыя кансультацыі таксама будуць магчымыя, дастаткова папярэдне ўдакладніць час сустрэчы з прадстаўніком банка.

«Для кліентаў важна мець доступ да новых тэхналогій. Такі запыт фіксуем не толькі ў жыхароў сталіцы, таму лагічна, што smаrt-праекты атрымліваюць развіццё і ў рэгіёнах. Лічбавы офіс у Кобрыне — гэта правобраз аддзялення будучыні, — растлумачыў намеснік старшыні праўлення БПС-Ашчадбанка Алег Бародка. — Развіццё тэхналогій дазваляе кліентам большасць фінансавых аперацый здзяйсняць самастойна — як са смартфона або ноўтбука, так і праз тэрміналы і шматфункцыянальныя кіёскі».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Лічбавы офіс самаабслугоўвання

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».