Вы тут

Якія існуюць ільготы для прадпрымальнікаў-бацькоў?


— Я шматдзетная маці і індывідуальны прадпрымальнік. Не так даўно ў мяне памёр муж. Ці маю я права на нейкія падатковыя прывілеі і льготы ў сувязі са стратай карміцеля?


Марына Н., г. Быхаў.

На пытанне адказвае Таццяна ЕРМАКОВІЧ, кансультант упраўлення прававога рэгулявання бюджэтна-фінансавых адносін і падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Міністэрства юстыцыі Беларусі:

— Падатковым заканадаўствам не прадугледжана магчымасць атрымання льгот у сувязі са стратай карміцеля. Усе пытанні, якія датычацца гэтых праваадносін, рэгулююцца заканадаўствам аб пенсійным забеспячэнні. Аднак у Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей — Кодэксе) утрымліваюцца палажэнні аб выплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі адзінага падатку, а таксама пералічаны льготы па яго аплачванні.

Кодэксам вызначаны памеры базавых ставак адзінага падатку за месяц. Абласныя і Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў устанаўліваюць стаўкі адзінага падатку за месяц у межах базавых ставак у залежнасці ад умоў ажыццяўлення відаў дзейнасці.

Менш плаціць могуць, прынамсі, плацельшчыкі-бацькі (усынавіцелі) у шматдзетных сем'ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў. Стаўкі адзінага падатку зніжаюцца на 20 % пачынаючы з месяца, які надыходзіць за месяцам, у якім узнікла права на льготу, уключаючы апошні дзень месяца, калі такое права згублена. Памяншэнне здзяйсняецца на падставе дакумента, які пацвярджае асобу, і пасведчання шматдзетнай сям'і.

Звяртаю вашу ўвагу, што згодна з Указам Прэзідэнта ад 19 верасня 2017 года № 338 «Аб падатковым кансультаванні», у адпаведных спецыялістаў можна атрымаць
падатковыя кансультацыі. Так, у прыватнасці, да падатковых кансультантаў можна звярнуцца, каб атрымаць адказы па агульных пытаннях падаткаабкладання, а таксама параіцца наконт прымянення падатковага заканадаўства ў канкрэтнай сітуацыі з улікам абставін, якія склаліся ў асобы, якая звярнулася па кансультацыю. Акрамя таго, эксперты падрыхтуюць рэкамендацыі (заключэнні) па пытаннях падаткаабкладання, уключаючы вызначэнне аптымальных рашэнняў.

Азнаёміцца з Адзіным рэестрам падатковых кансультантаў можна на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.

Шаноўныя чытачы, калі ў вас узніклі пытанні юрыдычнага характару, дасылайце іх на наш паштовы або электронны адрас sidarok@zviazda.by. У «Прававой гасцёўні» разам са спецыялістамі Мінюста і іншых устаноў мы будзем шукаць адказы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.