Вы тут

Анатоль Кляшчук: Для мяне гэты здымак не толькі пра Новы год


Фатаграфія — сведка гісторыі, тады фатограф — гэта вочы, якімі мы бачым тое, што адбываецца ў свеце. За стогадовую гісторыю нашага выдання ў архівах фатографаў «Звязды» захавалася шмат артэфактаў. За кожным здымкам крыецца свая маленькая гісторыя, сваё ўнікальнае жыццё. Калі іх злучыць, атрымаем гісторыю нашай краіны.


Мы пачынаем новы праект «Звязды» напярэдадні Старога новага года, калі мы ўспамінаем сваё дзяцінства і верым у цуды…

Гэты здымак фотакарэспандэнта Анатоля Клешчука я не магу забыць з таго моманту, як убачыла яго ўпершыню. Майстар знайшоў здымак у сваім фотаархіве, ён ніколі не быў надрукаваны ў СМІ. Каля дваццаці гадоў Анатоль здымае пакаленне дзяцей, чый лёс звязаны з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

«Гэта быў 1991 год. Важней тэмы захворвання дзяцей на анкалогію для мяне тады не існавала, — успамінае Анатоль. — Першы раз, калі прыйшоў у бальніцу, не зрабіў ніводнай фатаграфіі. Там было іншае жыццё: мамы плачуць, дзеці крычаць, усюды адчуваўся спецыфічны пах лекаў, пах страху і часам палохалая цішыня. Але я прыходзіў зноў і зноў. Лекары нават жартавалі, што хаджу да іх, як на працу.

Анатоль Кляшчук. Фота Вольгі Кляшчук.

Гэтую фатаграфію буду памятаць заўсёды. Я прыехаў перад Новым годам на ранішнік, які арганізавалі валанцёры. Чацвёра хлопчыкаў бегалі па аддзяленні ў масках зайцоў і ў павязках. Ім было весела. Дзеці застаюцца дзецьмі, нават калі яны сур'ёзна хварэюць. Нават калі яны не могуць выходзіць на вуліцу з-за аслабленага імунітэту. Я сабраў іх у адным месцы і зрабіў некалькі фотаздымкаў. Як склаўся лёс гэтых дзетак, мне невядома. Калі глядзіш на гэтых падлеткаў, асабліва праз час, адчуваеш трывогу за будучыню.  Для мяне гэты здымак не толькі пра Новы год»!

На сёння такая Фота_гісторыя.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.

Эканоміка

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Што мы купляем праз інтэрнэт, і чаму айчынны гандаль у сеціве прайграе

Электронны гандаль у нашай краіне працягвае расці. 

Грамадства

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

Мінчанка трымае ў аднапакаёвай кватэры жывога пітона

У Машы Афанасій жыве каля года. Такі незвычайны падарунак ёй зрабіў сябар.