Жыхарка Лепеля, стараста праваслаўнага прыхода храма Праабражэння Гасподняга Лідзія Сінякова, ужо пяць гадоў выконвае абавязкі царкоўнага званара. У кожнае набажэнства — і ў святы, і ў будні, жанчына спяшаецца ў храм, каб абудзіць наваколле. Яе званіца ва ўсіх навідавоку — над каванай брамай на ўездзе ў царкоўны двор. Лідзія Васілеўна бярэ ў рукі тонкія вяровачкі і з зямлі прыводзіць у рух языкі-малаточкі, ад якіх і пачынае спяваць ансамбль з пяці званоў.
— На званара я нідзе не вучылася. Настаяцель храма паказаў некалькі прыёмаў звону, даў пачытаць літаратуру, а ўсё астатняе — справа тэхнікі і натхненне душы, — кажа лепельская званарка.
Калі Лідзія Васілеўна пачынае званіць, вернікі становяцца пад арку брамы, каб адчуць непаўторныя малінавыя гукі, асабліва ў святочныя калядныя дні.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».