Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі?


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця Марыяна Шчоткіна сустрэлася з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі ў чацвер, 10 студзеня, у Савеце Рэспублікі.


Фота БЕЛТА

Як паведамляе афіцыйны рэсурс верхняй палаты беларускага парламента, абмяркоўвалася падрыхтоўка Першага Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, які адбудзецца ў Мінску 24 студзеня.

— Прапаную разам прагаварыць пытанні па арганізацыі і правядзенні форуму, у тым ліку ва ўзаемадзеянні са структурамі ААН. У нас ёсць добрая база, у лютым 2018 года ў Мінску прайшоў Рэгія- нальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця, але наперадзе яшчэ шмат работы, у тым ліку ў рамках новых праектаў па МУР, — падкрэсліла Марыяна Шчоткіна.

У сваю чаргу Іаана Казана-Вішнявецкі адзначыла высокі ўзровень работы, якая праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, і важнасць форуму для далейшага разгортвання гэтай дзейнасці. Яна таксама праінфармавала, што свой удзел у форуме пацвердзіў дырэктар Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Еўропы і СНД Мірыяне Эгер. Яго візіт у Беларусь стане першым наведваннем нашай краіны на гэтай пасадзе.

У Першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці прымуць удзел прадстаўнікі МЗС, Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Мінэнерга, Мінпрыроды, Нацстата, Нацыянальнай акадэміі навук, ПВТ, прамысловых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, а таксама грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Акрамя таго, удзельнікамі мерапрыемства стануць прадстаўнікі агенцт- ваў ААН і міжнародныя эксперты. Па падліках арганізатараў, форум збярэ каля 400 чалавек.

На форуме будзе прадэманстраваны нацыянальны вопыт Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Панэльныя дыскусіі пройдуць па некалькіх тэматычных кірунках: устойлівы экана- мічны рост як умова забеспячэння высокага ўзроўню жыцця беларускага народа; забеспячэнне экалагічнай бяспекі, захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў; паляпшэнне якасці жыцця праз здароўе, запатрабаваную адукацыю, годную працу.

Удзельнікі абмяркуюць магчымасці больш эфектыўнага выкарыстання патэнцыялу ўзаемадзеяння грамадства, бізнесу і ўлады для ўстойлівага развіцця, ролю прадпрымальніцтва ва ўстойлівым развіцці рэгіёнаў, перспектывы глабальнага партнёрства ў мэтах устойлівага развіцця. Размова пойдзе аб мерах па барацьбе са зменай клімату, рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў, эфектыўнай занятасці, пашырэнні правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, гендарнай роўнасці і гэтак далей.

Асаблівая ўвага будзе аддадзена пытанням лічбавізацыі як драйвера эканамічнага росту. Асобна абмяркуюць трансфармацыю энергетычнай сістэмы ў Мэтах устойлівага развіцця. Будуць прадстаўлены нацыянальная платформа справаздачнасці па Мэтах устойлівага развіцця і адпаведныя паказчыкі. Таксама будзе прэзентаваны праект «Садзейнічанне Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця».

Загаловак у газеце: Напярэдадні форуму

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.