Вы тут

Цікавыя словы беларускай мовы


Свой, адметны чытач у газеты «Звязда». Ён жа, хочацца верыць, глядач тэлеканала «Беларусь 3» і ў прыватнасці праграмы «Размаўляем па-беларуску». Гэтая тэлевіктарына ўжо не першы год у эфіры і магла б выходзіць далей — у звычным фармаце. Аднак стваральнікі вырашылі ўдасканаліць яго (над чым цяпер і працуюць)...


А пакуль усе, хто цікавіцца мовай, шануюць яе і, магчыма, плануюць удзел у віктарыне, могуць удасканальваць сваё веданне з дапамогай «Звязды». Рубрыка «Размаўляем па-беларуску» на звычным месцы, па пятніцах.

Ці ведалі вы, што:

абшарнік — памешчык;

вінда — прыстасаванне для пад'ёму грузаў;

выцяцца — ударыцца, стукнуцца;

душнік — адтуліна, дзірка для доступу паветра;

зіхоткі — які блішчыць, ззяе пералівістым святлом;

нэндза — 1) галеча, беднасць, 2) той, хто ўвесь час ные;

нядошлы — слабы, кволы;

склюдаваць — секучы ўдоўж, здымаць паверхневы слой (з дрэва і пад.);

сцяць — зняць, аддзяліць чым-небудзь вострым, ссячы, зрэзаць;

тронкавы (у выразе: тронкавы рухавік) — рухавік унутранага згарання тронкі — ручка нажа, відэльца;

на ўсе застаўкі — на ўсю моц, з усёй сілы (беларускія сінонімы: як ёсць духу, што моцы, колькі змогі; рускія адпаведнікі: напропалую, во всю ивановскую);

ілбом сцяну не праб'еш — пра марныя намаганні дасягнуць чаго-небудзь (беларусы яшчэ скажуць: хоць лоб і медны, але ж мур каменны; рускія: головой стены не прошибешь).

Загаловак у газеце: Ілбом сцяну не праб'еш, але выцяцца можаш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.