Вы тут

У Кітаі ўрачыста адкрыўся Год адукацыі Беларусі


Цырымонія адбылася ў Далянскім політэхнічным універсітэце. 


“Супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай у адукацыйнай сферы з'яўляецца для нас адным з прыярытэтных кірункаў, — падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемства,  міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА. -- Мы зацікаўлены ў далейшым пашырэнні беларуска-кітайскіх кантактаў, паступальным нарошчванні міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва, узаемадзеянні паміж дзвюма дзяржавамі ў галіне сумеснай падрыхтоўкі кадраў. Але галоўнае — у Год адукацыі Беларусі ў Кітаі мы хацелі б адкрыць нашу краіну для прадстаўнікоў кітайскіх навучальных устаноў і грамадзян Кітая, пазнаёміць іх з гасцінным беларускім народам, культурай, гісторыяй і, вядома, з сістэмай адукацыі Беларусі”.

Ігар Карпенка паведаміў, што ў 2019 годзе будзе рэалізоўвацца праграма адукацыйнага турызму “Адукацыйная карта Беларусі ", у ходзе якой запланавана правядзенне азнаямленчых тураў для грамадзян, прадстаўнікоў кансалтынгавых кампаній, спецыялізаваных сродкаў масавай інфармацыі Кітая у беларускія ўстановы адукацыі. Будуць арганізаваны маладзёжныя і студэнцкія абмены, праведзены ўзаемныя прэзентацыі адукацыйных магчымасцей Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У Беларусі на нацыянальным адукацыйным партале будзе створаны інфармацыйна-навучальны сегмент з матэрыяламі аб сістэме адукацыі і культуры Кітая, матэрыяламі для вывучэння кітайскай мовы, вынікамі даследаванняў аб развіцці беларуска-кітайскіх адносін.

Плануецца таксама правядзенне форумаў, фестываляў, канферэнцый, семінараў, прысвечаных культуры і гісторыі Беларусі і Кітая, летніх школ для студэнтаў і школьнікаў, іншых мерапрыемстваў, якія спрыяюць узаемнай пазнавальнасці нашых сістэм адукацыі і актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферы адукацыі.

Зараз у Кітаі знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якую ўвайшлі рэктары вядучых ВНУ краіны. Праграма іх візіту — вельмі шырокая і разнастайная: у яго рамках пройдзе навуковая канферэнцыі на тэму "Пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы адукацыі" , міністр адукацыі Ігар Карпенка правядзе брыфінг для СМІ Кітайскай Народнай Рэспублікі, запланавана таксама наведванне дэлегацыяй БДУ Упраўлення КНР па справах выдання і распаўсюджвання літаратуры на замежных мовах і Пекінскага універсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.