Вы тут

У БДУ плануецца ўвесці сацыяльныя цэны на харчаванне для студэнтаў


У БДУ плануецца ўвесці сацыяльныя цэны на харчаванне для студэнтаў. Гэта стане магчымым дзякуючы ўкараненню ў сетку ўніверсітэцкіх сталовых, буфетаў і кавярняў апаратна-праграмнага комплексу (АПК) «Харчаванне», які з'яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю БДУ.


Сёння сетку грамадскага харчавання Белдзяржуніверсітэта наведвае вялікая колькасць людзей. АПК дазволіць ідэнтыфікаваць студэнтаў БДУ, прааналізаваць іх смакавыя схільнасці, выбар страў, іх кошт, а таксама «пік» наведвальнасці пунктаў харчавання ў ВНУ. Атрыманыя звесткі будуць улічвацца пры фарміраванні меню і спрыяць паляпшэнню якасці паслуг пунктаў харчавання БДУ.

Сёння аўтаматызаваныя комплексы ўстаноўлены ў дзвюх кавярнях і сталовай галоўнага корпуса БДУ. У хуткім часе сістэмай абсталююць усе 23 пункты харчавання ўніверсітэта. На другім этапе патрабуецца дапрацоўка нарматыўна-прававой базы, што ў перспектыве дасць магчымасць распрацаваць зніжкавую сістэму на абедзеннае меню для студэнтаў БДУ.

Загаловак у газеце: Студэнцкі абед са зніжкай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?