Вы тут

Двух магіляўчан абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці


Пракуратура Магілёўскай вобласці накіравала ў суд крымінальныя справы ў адносінах да двух магіляўчан, якія абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.


Адзін з іх, па версіі следства, здзяйсняў незаконныя аперацыі з грашовымі сродкамі, займаўся падробкай дакументаў і аказваў садзейнічанне іншым фірмам ва ўхіленні ад выплат дзяржаве падаткаў, а другі — кіраўнік прыватнага прадпрыемства — сэканоміў на падатках буйную суму грошай.

— Следства ўстанавіла, што першы з абвінавачваных займаўся афармленнем фіктыўных таварасуправаджальных дакументаў, выкарыстоўваючы рэквізіты і разліковыя рахункі трох падкантрольных яму прыватных структур, зарэгістраваных на тэрыторыі Гомельскай вобласці, — растлумачыла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Марына Цітова. — За свае паслугі ён атрымліваў працэнты ад здзелак. А яго кліенты, каб легалізаваць набытыя за наяўны разлік тавары, змяшчалі ў бухгалтарскія дакументы хлуслівыя звесткі для заніжэння падатковай базы.

Аналіз разліковых рахункаў прыватных прадпрыемстваў дазволіў устанавіць усе суб'екты гаспадарання, кіраўнікі якіх ухіляліся ад выплаты падаткаў у буйным і асабліва буйным памерах, а таксама асоб, якія займаліся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. У дачыненні да васьмі чалавек судамі Магілёўскай вобласці разгледжаны крымінальныя справы.

Нанесеная дзяржаве шкода ў выніку злачыннай дзейнасці абвінавачваных склала 1 541 600 рублёў. У ходзе следства абвінавачванымі і асуджанымі раней асобамі было кампенсавана 1 098 737 рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Зараблялі па-чорнаму

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.