Вы тут

МАЗ прадстаўляе свой першы спартыўны капотны грузавік


Мінскі аўтамабільны завод прадстаўляе свой першы спартыўны капотны грузавік магутнасцю 960 «коней»

Пасля серыі выпрабаванняў каманда «МАЗ-СПОРТаўта» плануе выкарыстаць яго для ўдзелу ў міжнародных ралі-рэйдах, паведамілі ў прэс-службе аўтазавода. Спартыўны грузавік МАЗ-6440RR узяў самае лепшае ад трох аўтамабіляў. Шасі дасталася ад загартаванай ралі-рэйдамі баявой машыны МАЗ-5309RR, вялікая кабіна — ад серыйнага «працавітага» МАЗ-5440, а капот — ад цягача МАЗ-6440PA. Навінка атрымала абноўленую платформу, якая для большай лёгкасці абабітая сэндвіч-панэлямі з шклапластыку.


Грузавік адрознівае капотная кампаноўка. Зрушэнне кабіны ў цэнтральную частку дазволіла палепшыць разважванне аўтамабіля, разгрузіць пярэдні мост і знізіць нагрузкі на экіпаж. Тым самым пілоту стане прасцей кіраваць аўтамабілем, а гоншчыкі будуць адчуваць меншыя вібрацыі, што дазволіць берагчы сілы на важных спецучастках.

Знешне грузавік нагадвае велізарны джып і не паўтарае ні адзін ралійны аўтамабіль у свеце. «Нічога такога яшчэ не рабілі. Мы пастараліся стварыць адзін з самых прыгожых спартыўных грузавікоў у гісторыі. Ён не толькі магутны і манеўраны, але і эфектна выглядае. Падчас буйных ралі-рэйдаў увага яму забяспечана, што, у сваю чаргу, дасць магчымасць яшчэ лепш прасоўваць брэнд МАЗ у свеце», — лічыць кіраўнік каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей ВЯЗОВІЧ.

Капотнік атрымаўся невысокім і кампактным для грузавіка. Яго даўжыня — 7,05 м, шырыня — 2,55 м, вышыня — 3,4 м, а колавая база — 4,3 м. Маса аўтамабіля з запаснымі коламі і экіпажам — 9,6 тоны. «Каміён» аснашчаны 6-цыліндравым рухавіком Gyrtech G-13. Паліўны бак разлічаны на 1000 літраў. МАЗ-6440RR адпавядае тэхнічным рэгламентам усіх міжнародных гонак.

«Аўтамабіль спраектаваны канструктарамі Мінскага аўтамабільнага завода. Потым работнікі МАЗа дапамагалі ўсё гэта рэалізаваць. Мы лічым, што паспяховае выступленне каманды на ралі-рэйдах — гэта перш за ўсё прасоўванне беларускага вытворцы», — растлумачыў камерцыйны дырэктар завода Генадзь СКІТАЎ.

Увесну для новай машыны пачнецца серыя выпрабаванняў ва ўмовах бездарожжа. Пасля гэтага яго выпрабуюць на ралі-рэйдах і, калі ён сябе праявіць, адправяць на «Дакар-2020». Акрамя таго, на капотным аўтамабілі правераць розныя тэхнічныя ноу-хау. Пасля яны могуць знайсці прымяненне на спартыўных і серыйных грузавіках МАЗ.

«Капотнік у першую чаргу створаны, каб перамагаць. Але мы таксама будзем выкарыстоўваць яго для праверкі тэхнічных навінак у экстрэмальных умовах, — растлумачыў кіраўнік спартыўнай каманды. — Зараз каманда «МАЗ-СПОРТаўта» ўваходзіць у лік фаварытаў міжнародных ралі-рэйдаў. Са з'яўленнем капотніка мы не толькі зможам павысіць нашы шанцы на поспех, але і прадэманструем канструктарскія магчымасці Мінскага аўтазавода».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: У выглядзе вялізнага джыпа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». 

Грамадства

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Куда ехать за впечатлениями? Рассказывают представители туриндустрии

Ко ІІ Европейским играм готовятся не только спортсмены, но и туркомпании.