Вы тут

Фотакарэспандэнту Яўгену Пясецкаму - 70!


З прыгожай круглай датай, з 70-годдзем, шчыра віншуем аднаго з найстарэйшых са звяздоўцаў Яўгена Віктаравіча Пясецкага! Зычым шаноўнаму калегу на яшчэ многія, многія гады моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, новых творчых камандзіровак, здымкаў і, вядома ж, новых «Фотаслоў» на старонках газеты!


Мы адно злажыць

хацелі —

Над папераю карпелі...

Ды ўсе высілкі дарма,

Бо не тыя, мусіць, гены,

Што ў шаноўнага

Яўгена:

Фота ёсць,

а слоў — няма!

Цэнім, любім, ганарымся, што працуем поплеч.

Калегі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.