Вы тут

Цярэшка зноў жэніцца


Каляднымі вечарамі на Лепельшчыне «жэняць Цярэшку» — «Жаніцьбай Цярэшкі» называюцца вясёлыя пасядзелкі з музыкай і танцамі. І моладзь, і старэйшыя збіраюцца ў адной хаце альбо вясковым клубе, выбіраюць «матулю» і «бацьку», утвараюць пары і наладжваюць ігрышча з песнямі і жартамі.


Гэтым разам мне пашчасціла быць сведкам «жаніцьбы» ў вёсцы Стаі. У хаце трактарыста мясцовага лясгаса Яўгена Дзівіна лепельскі калектыў побытавага танца «Кругаверць» і аб'яднанне жанчын «Стайскія прысмакі» наладзілі сапраўднае вяселле: гучалі народныя найгрышы, пад якія лёгка вытанцоўваліся полькі, падэспань, кракавяк, гуляліся «Ручаёк», «Вішанька», «Пацалунак». Было што паздымаць і як уволю пасмяяцца, паласавацца стравамі, якія паставілі на «вясельны» стол. Будзе што паглядзець аматарам канала «Беларусь 3»: на свяце працавала здымачная група, на наступным тыдні «Цярэшку» пакажуць на экране.

«Жаніць Цярэшку» і далей, да самага Вадохрышча, будуць у аграсядзібах, клубах і вясковых хатах: абрад вяртаецца ў побыт лепельскага краю!

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».