Вы тут

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XV Калядным турніры


Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XV Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, выйграўшы ў фінале ў зборнай Расіі з лікам 8:5 (3:0, 4:3, 1:2), перадае БЕЛТА.


Для каманд Беларусі і Расіі гэта быў ужо 13-ты вырашальны матч за 15 гадоў правядзення турніру. Хакейныя паядынкі гэтых двух каманд заўсёды выклікалі павышаную цікавасць у гледачоў. Не стала выключэннем і сённяшняя гульня.

У актыве кіраўніка дзяржавы ў фінальным матчы гол і дзве выніковыя перадачы.

Лепшымі гульцамі вырашальнай гульні сталі Сяргей Аракаеў (Расія) і Ігар Брыкун (Беларусь). Прызы хакеістам ўручыў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Абедзве каманды ўпэўнена выступілі на папярэдняй стадыі спаборніцтваў. Лядовая дружына кіраўніка дзяржавы перайграла сапернікаў з Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) - 13: 7, Балтыі - 9: 3. У паўфінале беларусы былі мацнейшыя за каманду ААЭ - 10: 5.

Для хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі гэта ўжо 12-ы тытул пераможцы гэтых спаборніцтваў. Раней беларусы станавіліся першымі ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017 і 2018 гадах. Расійская каманда ў дзясяты раз заваявала сярэбраныя ўзнагароды, а яшчэ тройчы святкавала поспех на турніры ў 2007, 2011 і 2015 гадах.

Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».