Вы тут

Раім схадзіць


«Калядныя вечары на Залатой Горцы», Blow up: «Фрэдзі Мерк'юры: Вялікі прытворшчык», фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» – афіша «Звязды» з 7 па 13 студзеня.


«Калядныя вечары на Залатой Горцы»

Дзе: Касцёл Святога Роха, пр-т Незалежнасці, 44А

Калі: 12 студзеня ў 20:00

Колькі каштуе: бясплатна

На заключных "Калядных вечарах" чакаецца выступленне ансамбля "Bon voyage": Вольга Перагуд (сапрана), Эла Іванова (скрыпка), Наталля Грудзіна (віяланчэль), Елізавета Вільчык (флейта), Наталля Кірпічэнка (клавішы), Ганна Белановіч (гітара). У праграме: А.Вівальдзі, І.С.Бах, Э.Віла-Лобас, А.Тофт, А.П'яцола, М.Э.Боссі, Э.Меларцін.


Калядны кірмаш на Кастрычніцкай плошчы

Фота: Tut.by

Дзе: Кастрычніцкая плошча

Калі: па 15 студзеня

Колькі каштуе: бясплатна:

На плошчы ўсталяваны 12 шкляных гандлёвых павільёнаў у выглядзе сотаў. У іх рэалізоўваецца сувенірная прадукцыя, выпечка і гарачыя напоі (чай, кава, глінтвейн).

Кірмаш на Кастрычніцкай плошчы ў новым фармаце будзе доўжыцца па 15 студзеня. Таксама з 15 снежня па 15 студзеня будзе працаваць «Калядны кiрмаш» каля Палаца спорту.


Blow up: «Фрэдзі Мерк'юры: Вялікі прытворшчык»

 Дзе: НЦСМ, вул. Някрасава, 3

Калі: 9 студзеня ў 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Дыскусійны клуб і адукацыйная праграма BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь працягвае сваю працу ў новым 2019 годзе з прагляду і абмеркавання дакументальнага фільма пра адну з знакамітых легенд рок-сцэны 20 стагоддзя. Фільм Рыза Томаса «Фрэдзі Мэрк'юры: Вялікі прытворшчык» (2012) дэманструе гледачам сольныя праекты легендарнага рок-музыкі.

У фільме выкарыстана вялікая колькасць раней невядомых архіўных відэазапісаў і інтэрв'ю. Фільм Рыза Томаса стварае вобраз зусім іншага героя, адрознага ад ладу яркай рок-знакамітасці. У рэальным жыцці Фрэдзі быў вельмі сціплым, шчырым, шчодрым, добрым чалавекам з дзіўным пачуццём гумару і непераадольнай любоўю да музыкі. Матэрыяльны дастатак не ўяўляў каштоўнасці для музыканта і ён шчодра дзяліўся грашыма з сябрамі і сваякамі, не шкадуючы для блізкіх нічога ...

Працягласць фільма: 1 гадз. 24 хв.

Уваход на праграмы дыскусійнага клуба BLOWUP па ўваходным білеце на экспазіцыю 1 паверха.


Майстар-клас «Асабісты брэнд. Пакрокавае кіраўніцтва да дзеяння»

Дзе: Imaguru, вул. Фабрыцыуса, 4

Калі: 10 студзеня ў 19:00

Колькі каштуе: 15 рублёў, патрэбная рэгістрацыя

Цэнтр асабістага брэндынгу і матывацыі Наталлі Берташ "Чароўны пендаль" - аўтарскі праект сертыфікаванага маркетолага, журналіста, PR-спецыяліста, эксперта ў сферы асабістага брэндынгу Наталлі Берташ. Майстар-клас "Асабісты брэнд. Пакрокавае кіраўніцтва да дзеяння" - 1,5 гадзіны актуальнай інфармацыі і практычных практыкаванняў па аўтарскай методыцы пабудовы персанальнага брэнда і павелічэння эфектыўнасці вашай справы:

  • што такое асабісты брэнд: каму ён патрэбны, а каму - не;
  • чаму асабісты брэнд - гэта не PR-інструмент, а сапраўдная маркетынгавая стратэгія імя сябе;
  • асабісты брэнд - гэта не толькі пра сацсетку і выбар правільнага гальштука;
  • формула і этапы пабудовы Я-брэнда;
  • на чым будуецца падмурак асабістага брэнда;
  • што такое персанальны брэнд-бук;
  • 7 інструментаў для актывацыі асабістага брэнда, якія вы зможаце прымяніць адразу ж пасля МК.

Майстар клас арыентаваны на ўладальнікаў бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў., топ-менеджараў, фрылансераў, прафесіяналаў сваёй справы, якія імкнуцца прыйсці да кропкі "эксперт", пачаткоўцаў спецыялістаў, якія сапраўды ведаюць, у якой сферы хочуць развівацца.


Аголеныя пачуцці. Сакральныя Сэнс

Калі: па 13 студзеня

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

Колькі каштуе: 8 руб.

Уладзімір Кожух – выдатны жывапісец, тонкі каларыст, які дасканала валодаў малюнкам. Яго жывапісным творам уласціва кампазіцыйная завершанасць, абагульненасць вобразаў, філасафічнасць і метафарычнасць аўтарскага мыслення. Яму падуладны былі як тэматычная карціна, так і пейзаж, нацюрморт, партрэт… Але за гэтай віртуознай лёгкасцю скрывалася шматгадовая мастацкая адукацыя і штодзённая, без выхадных і свят, напружаная праца аўтара за мальбертам, сам-насам з чыстым палатном.

Ужо болей за год таму Майстар заўчасна пайшоў з жыцця. У гэтым годзе яму б споўнілася 65… Рэтраспектыўная выстава “Аголеныя пачуцці. Сакральны сэнс” – гэта даніна памяці і павагі да таленту мастака з боку калег, сяброў, родных, аматараў яго мастацтва. У адзінай экспазіцыйнай прасторы будуць прадстаўлены творы Уладзіміра Кожуха 1980-х–2010-х гадоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе”, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, карпаратыўнай калекцыі ААТ “Пріорбанк”, а таксама з прыватных збораў і калекцыі сям’і.

Творчасць Майстра заўсёды адрознівалася вялікай мастацка-сацыяльнай і філасофскай напоўненасцю. На выставе будуць прадстаўлены яго знакавыя творы, прысвечаныя сацыяльнай тэматыцы, тэме вайны, нацыянальнага адраджэння, хрысціянства, народным святам, беларускаму краявіду, вобразу жанчыны, Мастака і Музы.


Пяты міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»

Дзе: Свята-Елісавецінскі манастыр, вул. Выгоцкага, 5

Калі: з 10 па 13 студзеня

Колькі каштуе: уваход за ахвяраванi

Сёлета заяўкі на ўдзел у ім паступілі ад 40 калектываў, прычым больш за палову – прадстаўнікі блізкага і далёкага замежжа. Для конкурснай праграмы арганізатары абралі толькі 15 найлепшых тэатраў – з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы.

Прафесійнае журы, у якое ўваходзяць акцёры, тэатральныя крытыкі, мастацтвазнаўцы і выкладчыкі і навукоўцы, ацэніць прадстаўленыя спектаклі і вызначыць найлепшых у некалькіх намінацыях – "За лепшы спектакль" (Гран-пры), "За лепшы дэбют", "За лепшае мастацкае афармленне батлеечнай скрыні", "За сучаснае рашэнне традыцыйнай тэмы" і іншых.

Акрамя ўласна спектакляў, у адукацыйным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра 9 студзеня будзе працаваць ужо трэцяя па ліку Школа батлейкі – семінар-практыкум, які дапамагае энтузіястам удасканальваць і развіваць мастацтва батлейкі ў сваіх рэгіёнах. Традыцыйная дабрачынная акцыя "Святло душы – дабрадзейнасць", што стартавала яшчэ ў кастрычніку мінулага года, разам з тэатральнымі пастаноўкамі зноў прынясе часцінку дабрыні і святочнага  настрою людзям, якія знаходзяцца ў бальніцах, дамах-інтэрнатах і дамах састарэлых. Таксама падчас фэсту пройдуць тэматычныя круглыя сталы, выставы і творчыя сустрэчы, майстар-класы для маленькіх гледачоў, якія змогуць паспрабаваць свае сілы ў якасці лялечнікаў, мастакоў альбо рамеснікаў па вырабе лялек і разнастайных калядных элементаў.

На спектаклі конкурснай праграмы ўсе ахвотныя змогуць трапіць, папярэдне запісаўшыся па тэлефонах 8 (044) 04 94 54, ‎8 (029) 757 14 37 (з 9 да 18 гадзін). Падрабязна з раскладам спектакляў можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце мерапрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».