Вы тут

Беларусы створаць мабільную праграму для апавяшчэння донараў


Праграма будзе паведамляць донарам аб экстраннай патрэбе ў крыві. Запусцяць яе ў тэставым рэжыме на базе Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі Мінска.


— На сёння донары здаюць кроў і яе кампаненты ў планавым рэжыме па папярэднім запісе. Гэта дазваляе падтрымліваць запасы на ўзроўні, дастатковым для нармальнага функцыянавання горада. Аднак перыядычна ўзнікаюць экстранныя выпадкі, калі ўзрастае патрэба ў крыві: напрыклад, ускладненні пры родах з вялікім крывацёкам, пазапланавая аперацыя ў пацыента з гематалагічным захворваннем, — тлумачыць урач-трансфузіёлаг гарадскога цэнтра Ганна БЫНДА.

У такіх сітуацыях супрацоўнікі падбіраюць неабходных донараў уручную: шукаюць у картатэцы тых, хто адпавядае патрэбным параметрам, абзвоньваюць, дамаўляюцца на час, калі тыя змогуць пад'ехаць. Гэта значна запавольвае працэс і ў пэўных абставінах можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Праграма DonorBY дазволіць аўтаматызаваць працэдуру. Супрацоўніку цэнтра дастаткова будзе ўвесці параметры, якім павінен адпавядаць донар, і тыя, хто падыходзіць (з ліку занесеных у картатэку), адразу атрымаюць паведамленні з запрашэннем здаць кроў ці яе кампаненты.

Як толькі праграма пройдзе тэсціраванне, распрацоўшчыкі плануюць пашырыць яе функцыянал. Напрыклад, дададуць асабісты кабінет донара, дзе можна будзе запісвацца анлайн на здачу крыві, пачытаць карысную інфармацыю па тэме.

Сацыяльны праект стаў фіналістам конкурсу Socіal Weekend. Запусціць мабільную праграму плануюць у гэтым месяцы. Яе можна будзе бясплатна спампаваць у інтэрнэт-крамах App Store і Google Play.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Для экстранных выпадкаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.