Вы тут

Песні Ігара Лучанка прагучаць 12 студзеня


12 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца «Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна», у яго межах прагучаць песні Ігара Лучанка, напісаныя для ансамбля «Песняры». Праграму прадставіць сімфанічны аркестр Оlуmріа Сlаssіс пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Снітко. Напрыклад, упершыню ў нашай краіне прагучыць «Сімфонія «Песняроў», напісаная для сімфанічнага аркестра, цымбалаў і электрагітары. Яе аўтар — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ткачэнка, адзін з удзельнікаў ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна.


«Сімфонія «Песняроў» — гэта космас, які адлюстроўвае бязмежнасць музычных гарызонтаў, адкрытых публіцы вялікім ансамблем, — кажа музыказнаўца Вольга Брылон. — Як уплятаюць кветкі і стужкі ў маляўнічы вянок, так і Уладзімір Ткачэнка ўплёў у музычную тканіну свайго твора дзясяткі знаёмых тэм і мелодый, якія спелі і сыгралі «Песняры».

«Я лічу, што музыка «Песняроў» вартая таго, каб быць ушанаванай у сімфанічным гучанні, таму што сімфанічны аркестр — гэта найвышэйшая канцэнтрацыя выдатных дасягненняў чалавечага розуму ў музыцы. Вышэй няма нічога», — мяркуе, у сваю чаргу, Уладзімір Ткачэнка. У партытуру твора музыка ўвёў партыю электрагітары, якую выконвае сам, а таксама голас цымбалаў, на якіх іграе салістка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Жыновіча, лаўрэат міжнародных конкурсаў Марта Галубко.

Другое аддзяленне канцэрта называецца «Злучаныя часам». Яно прысвечана памяці народных артыстаў Уладзіміра Мулявіна і Ігара Лучанка — двух выдатных майстроў песні, якія сваёй дзейнасцю стваралі гісторыю ансамбля «Песняры». Папулярныя песні з рэпертуару «Песняроў» прагучаць у выкананні Яна Жанчака, Марыны Васілеўскай і іншых артыстаў беларускай эстрады.

Імя Уладзіміра Мулявіна знакавае для беларускай культуры. Выдатны музыкант адкрыў новую эру ў гісторыі айчыннай эстраднай музыкі. Дзякуючы створанаму Мулявіным ансамблю «Песняры» ўвесь свет даведаўся пра Беларусь, пра яе песні, пра беларускую мову. Вось ужо 16 гадоў, як вялікі музыка пайшоў з жыцця. І ўсе гэтыя гады ў дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармонія праводзіць канцэрт у яго гонар — не стане выключэннем і 2019 год.

Варвара ГОМАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».