Вы тут

Выхаванцаў мінскага дзіцячага дома павіншавалі са святамі


Падчас дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прадстаўнікі ваеннага камісарыята Фрунзенскага раёна Мінска павіншавалі з навагоднімі святамі выхаванцаў сталічнага дзіцячага дома №5.


- Кожнае дзіця і дарослы чалавек заўсёды чакае Новы год – гэта асаблівае свята! – адзначыў ваенны камісар Фрунзенскага раёна, палкоўнік Андрэй Кавалёў. - Кожны чакае выканання жаданняў і нейкага маленькага чараўніцтва!

Многія кажуць, што Дзеда Мароза не існуе, а на самай справе ў казку верыць трэба. Ад усяго асабістага складу ваенкамата дазвольце павіншаваць вас з Новым Годам, які ўжо надышоў, і Калядамі. А таксама - перадаць вам невялікія сціплыя падарункі. Жадаем вам моцнага здароўя, радасці, весялосці.

Святкаванне працягнулася ўрокам мужнасці "Быць сапраўдным мужчынам". Выхаванцы глядзелі дакументальны фільм, гутарылі з прадстаўнікамі ваеннага камісарыята. Яны цікавіліся ўмовамі паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы. Госці падзякавалі выхаванцам за цёплы прыём, зрабілі сумеснае фота на памяць.

Ганна ЗАНКАВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.