Вы тут

Сталіцы ёсць чым ганарыцца


— Малая радзіма мае асаблівае зна­чэн­не ў лёсе кож­нага чалавека, — заўважае начальнік галоўнага ўпраўлен­ня ідэа­лагіч­най работы і па справах моладзі Мінск­ага гар­выкан­кама Сяр­гей ШЭНДЗІК. — Па сло­вах Прэзідэн­та Бе­ларусі Аляк­сандра Лу­кашэн­кі, «яна шматабліч­ная. Для адных гэта род­ны горад, вуліца ў горадзе ці невялікі дво­рык, вёс­ка, дзе прайшлі най­леп­шыя дзіцячыя гады, для ін­шых — кавалачак дзікай пры­роды, які цешыў вока і дарыў пачуц­цё напоўненасці і спа­кою. А для тых, хто з'е­хаў шукаць шчасце ў ін­шыя кра­іны, малой радзімай ста­ла Бе­ларусь».


Мінск — ста­ліца і самы буй­ны горад Бе­ларусі, у якім пра­жывае каля двух мільёнаў чалавек (амаль 20 пра­цэн­таў ад колькас­ці жыхароў рэс­пуб­лікі). Моладзь ста­ліцы складае 26,8 % ад агуль­най колькас­ці жыхароў горада Мін­ска. Сён­ня гэта сучас­ны, дынаміч­ны рэгіён, які фар­міруе 27 пра­цэн­таў валавога ўнут­ранага пра­дук­ту Рэс­пуб­лікі Бе­ларусь.

Га­лоўнай кры­ніцай рос­ту эканомікі ста­ліцы з'яўляецца пра­мыс­ловасць, якой належыць бяс­спрэч­нае пер­шын­ство ў рэс­пуб­ліцы па вытворчас­ці халадзільнікаў і маразільнікаў, праль­ных машын, пад­шып­нікаў шарыкавых і ролікавых, ваўняных тка­нін, гру­завых аўтамабіляў, аўтамабіляў-самазва­лаў, трактароў, тэлевізараў, аўтобусаў, тра­лей­бусаў.

У аснове дынаміч­нага раз­віц­ця ста­ліцы — рэа­лізацыя значных інавацый­ных пра­ектаў арганізацый Мін­ска, якія маюць пад­трымку з бюд­жэту горада. Летась у рам­ках рэа­лізацыі інавацый­нага пра­екта УП «Адані» ўведзе­ны ў эксплу­а­тацыю Цэнтр стратэгіч­ных інавацый і тэх­налогій.

Не­малаваж­ным фак­тарам рос­ту інавацый­нага біз­несу ў кра­іне з'яўляюц­ца навукова-тэх­налагіч­ныя пар­кі як пляцоўкі, на якіх ствараюц­ца ўмовы для арганізацыі і раз­віц­ця малых і сярэд­ніх інавацый­ных высокатэх­налагіч­ных арганізацый. Знеш­ні ган­даль паслу­гамі ажыццяўляўся з 204 кра­інамі све­ту, экспарт — у 186 кра­ін.

У рам­ках пашырэн­ня між­народ­нага супра­цоўніц­тва ў 2018 годзе пра­ведзе­ны Дні Мін­ска ў Тбілісі, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Бу­дапеш­це. Дэлегацыя ста­ліцы прыняла ўдзел у пер­шай Кітай­скай між­народ­най выстаўцы ім­партных тавараў і паслуг «Chіna іnternatіonal іmport exро», на якой быў прадстаўлены стэнд Мін­ска ў рам­ках работы нацыянальнага павільёна Бе­ларусі.

Бу­даўніц­тва жыл­ля, спартыўных, сацыяльных аб'ектаў і шматфункцыянальных комплек­саў забяс­печ­вае кам­фортныя ўмовы пра­жыван­ня жыхароў сталіцы. Ме­навіта іх забудова дае маг­чымасць значна наблізіць узровень і якасць гарад­ско­га асярод­дзя да самых высокіх еўрапей­скіх стандар­таў.

Штогод у горадзе з'яўляюц­ца зна­кавыя аб'екты. 2018-ы не стаў выключэн­нем: Рэс­пуб­лікан­скі цэнтр алім­пій­скай пад­рых­тоўкі па мас­тац­кай гім­нас­тыцы, ста­дыён «Ды­нама», Мін­скі гарад­скі палац культуры. Першых выхаван­цаў пры­нялі тры новыя дзіцячыя сад­кі ў роз­ных раёнах горада. Школы-новабудоўлі рас­чынілі дзверы 1 верас­ня. Усе гэтыя будын­кі ста­лі сапраўд­ным упрыгажэн­нем нашага горада, а так­сама падарун­кам для ста­ліч­ных медыкаў стаў дзевяціпавяр­ховы ін­тэр­нат у Цэнтральным раёне.

На тэрыторыі горада адкры­лася больш за 100 новых велапар­ковак і велагаражоў.

У кра­савіку мінулага года на тэрыторыі геа­лагіч­нага пом­ніка пры­роды «Парк камянёў» стартавала экалагіч­ная кам­панія «Улад­куем малую радзіму!», у якой пры­нялі ўдзел кіраўнікі рэс­пуб­лікан­скіх органаў кіраван­ня, а так­сама спарт­сме­ны і артыс­ты беларус­кай эстрады. Акра­мя таго, навучэн­цамі Мінскага дзяр­жаўнага мас­тац­кага каледжа імя А. К. Глебава створаны арт-аб'ект, пры­све­чаны экалагіч­най кам­паніі і Го­ду малой радзімы.

На базе Мінск­ага дзяр­жаўнага турысцка-экалагіч­нага цэнтра дзяцей і моладзі пра­ведзе­ны адкры­тыя між­народ­ныя краязнаўчыя чытан­ні навучэн­цаў і педагагіч­ных работ­нікаў устаноў аду­кацыі ста­ліцы «Кожны з нас пры­пасае радзімы куток, каб да ста­рас­ці чэр­паць адтуль успаміны» (прадстаўлена да ўдзе­лу 218 работ).

Фестываль мас­тац­кай і ін­тэлектуаль­най творчас­ці «Мой Мінск — мая ста­ліца — творчас­ці і тален­ту кры­ніца!» аб'яд­наў больш за 600 таленавітых навучэн­цаў і педагогаў ста­ліцы. У рам­ках мерапры­емства былі прадстаўлены метадыч­ныя рас­пра­цоўкі, пра­екты і творчыя работы ў намінацыях «Мінск. Старон­кі гісторыі» і «Ілюстрацыі да тво­раў беларус­кіх і рус­кіх пісьмен­нікаў і паэтаў».

У пачат­ку навучальнага года ва ўста­новах аду­кацыі ста­ліцы стартавала гарад­ская культур­на-аду­кацый­ная акцыя «Мінск — горад-герой, горад тва­ёй будучыні», у рам­ках якой прайшлі тэматыч­ныя ўрокі «Мін­чане года: пра­ца і творчасць — любімай ста­ліцы» з удзелам жыхароў ста­ліцы, уда­сто­е­ных звання «Мін­чанін года». На пра­цягу года навучэн­цы ста­ліцы актыўна ўдзель­нічалі ў кон­кур­сах вір­туаль­ных музеяў устаноў аду­кацыі «Гіс­тарыч­ная спадчына малой радзімы», юных эк­скурсаводаў «З чаго пачынаецца Ра­дзіма...», даследчых работ «Спад­чына Бе­ларусі».

Ле­тась біб­ліятэкамі г. Мін­ска пра­ведзе­на 456 мерапры­емстваў, пры­све­чаных Го­ду малой радзімы (кніж­ныя выстаўкі, фотавер­нісажы, прэзен­тацыі кніг, гіс­тарыч­ныя эк­скурсы, ін­тэр­актыўныя гульні, літаратур­ныя святы). Бе­ларус­кім культур­ным цэнтрам духоўнага Ад­раджэн­ня арганізавана пра­ца па вывучэн­ні гіс­торыі нацысцкага лагера смерці «Трас­цянец» і эк­скурсій­ным абслу­гоўван­ні мемарыяльнага комплек­су «Трас­цянец».

Для зручнас­ці турыс­таў ука­ранёны пра­ект «Карт­ка гос­ця горада Мін­ска», якая дае пра­ва на льгот­ных умо­вах навед­ваць аб'екты турыс­тыч­най ціка­вас­ці, а так­сама без­ліміт­ны пра­езд на назем­ным гра­мад­скім транс­пар­це з тэр­мінам дзе­ян­ня да 12 месяцаў. У мэтах папулярызацыі гіс­торыка-культур­най спадчыны, самабыт­ных тра­дыцый рэгіёна суб'ектамі турыс­тыч­нага біз­несу ста­ліцы ствараюц­ца тэматыч­ныя туры і эк­скурсій­ныя пра­гра­мы. Для жыхароў
і гас­цей ста­ліцы паспяхова функцыянуюць аўтобус­ныя пра­екты «Мінск эк­скурсій­ны» і «Мінск Сіці тур» з аўдыягідамі на дзе­вяці мовах свету.

Сяр­гей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».