Вы тут

Докшыцкай раёнцы «Родныя вытокі» споўнілася 75 гадоў


Газета пачынала свой шлях у ваенным 1943-м у Бягомлі, яна была рупарам партызанскай брыгады «Жалязняк» і органам падпольнага райкама КПБ.


Сёння нашы «Родныя вытокі» — адна з найлепшых раённых газет у Віцебскай вобласці. Таму не дзіва, што павіншаваць яе прыйшлі сотні падпісчыкаў і прыхільнікаў, прадстаўнікі
працоўных калектываў, райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Вельмі кранальным было ўшанаванне ветэранаў друку, за што мы шчыра ўдзячныя калектыву Саюза журналістаў і асабіста старшыні Докшыцкага райвыканкама Алегу Пінчуку.

М. Ф. Аўтух,

рэдактар газеты з 1992-га да 2004 года,

г. Докшыцы.

Загаловак у газеце: «Да навін як да глытка вады...»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.