Вы тут

Што такое цурок?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


  • пахо́дня (устарэлае) — пераносны ліхтар, факел;
  • цуро́к — невялікі струменьчык вады;
  • схо́дны (прым.) — выгадны;
  • ядва́бны (прым.) — шаўковы;
  • па́церы — малітва;
  • скры́ль — вялікі кусок чаго-небудзь ядомага;
  • малая сошка — нязначны, малаважны, неўплывовы чалавек (беларускія сінонімы: гарэлы блін, пятае кола ў возе; рускія адпаведнікі: отставной козы барабанщик, пришей кобыле хвост);
  • абы дзень да вечара — нядбала, неакуратна, абы-як, без ахвоты працаваць, нешта рабіць (беларусы яшчэ скажуць: абы з рук, цераз пень калоду; рускія: спустя рукава, лишь бы с рук).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.