Вы тут

На Гомельшчыне камісіі накіравалі на працу больш за 200 чалавек


На Гомельшчыне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва накіравалі на працаўладкаванне больш за 200 чалавек.


Аб гэтым БелТА паведаміў першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Аляксандр СЕМІЁНАЎ. Паводле яго слоў, у вобласці функцыянуюць 25 пастаянна дзеючых камісій па садзейнічанні занятасці насельніцтва: 21 — пры раённых выканкамах, чатыры — пры адміністрацыях раёнаў Гомеля.

— За час работы камісій з чэрвеня 2018 года былі накіраваны на працаўладкаванне звыш 200 чалавек. Напрыклад, у Хойніцкім раёне — 40 жыхароў, у Добрушскім — 27, у Нараўлянскім — 20, у Кармянскім — 16, — удакладніў суразмоўнік.

Усяго ж па дапамогу, у тым ліку прававую, кансультацыйную, метадычную, у камісіі летась звярнулася больш за 600 жыхароў рэгіёна. Тэматыка паднятых грамадзянамі пытанняў была разнастайнай.

— Многія цікавіліся дзеючым заканадаўствам, іншыя — алгарытмам уключэння ў базу не занятых у эканоміцы грамадзян, прасілі растлумачыць і аспекты, якія датычацца аплаты паслуг ЖКГ, — адзначыў першы намеснік старшыні камітэта.

Людзі, якія звярнуліся ў камісіі, вывучаюць і банк вакансій. Дарэчы, у рэгіянальным банку налічваецца каля 10,5 тысячы прапаноў.

— Запатрабаваныя кіроўцы аўтамабіля, рознага роду спецыялісты ў будаўнічай галіне (муляры, бетоншчыкі, электрагазазваршчыкі), сельскагаспадарчай (аператары машыннага даення, жывёлаводы, трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці), у сферы паслуг (швачкі) і гандлі (прадаўцы), таксама ёсць патрэба ў кваліфікаваных спецыялістах медыцынскай галіны, — расказаў Аляксандр Семіёнаў.

Ён звярнуў увагу, што пры неабходнасці беспрацоўныя могуць прайсці прафесійнае навучанне і павышэнне кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Так, у 2018 годзе новымі для сябе і запатрабаванымі на рынку працы прафесіямі авалодала больш за 1,3 тысячы жыхароў рэгіёна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».