Вы тут

Адбудзецца дабрачынная акцыя «Калядная традыцыя»


Напярэдадні Каляд рабіць добрыя справы і адорваць сваёй увагай і клопатам тых, хто ў гэтым па-сапраўднаму мае патрэбу асабліва важна. У рамках 15-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёмы раз адбудзецца дабрачынная акцыя «Калядная традыцыя».


Каманды-ўдзельніцы хакейнага турніру ў суботу наведаюць дзіцячы дом № 7 «Сем Я» ў Мінску, дзе пражываюць 63 дзіцяці ад 3 да 18 гадоў. Установе ўжо пералічана матэрыяльная дапамога ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Федэрацыі хакея на агульную суму 32 тысячы рублёў. Выхаванцы дзіцячага дома таксама атрымаюць падарункі ад усіх дванаццаці камандаў-удзельніц і запрашэнні на фінальны матч. Звычайна гэта мерапрыемства не абыходзіцца без танцаў, песень, усмешак, добрых слоў і пажаданняў.

Нагадаем, акцыя «Калядная традыцыя» ўпершыню прайшла падчас 9-га Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея і з таго часу стала ўжо традыцыйнай.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.