Вы тут

Мінск атрымаў незвычайны падарунак — манументальна-дэкаратыўны арт-аб'ект


«Белы птах робіць плаўныя ўзмахі // І губляе свой пух на Зямлю. // Пух лажыцца — на поплаў, на дахі, // Белы пух у далоні лаўлю...» (Міхась Курыла.) Напярэдадні Новага года, 31 снежня, беларуская сталіца атрымала незвычайны падарунак — манументальна-дэкаратыўны арт-аб'ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі, які называецца «Белы птах». Яго аўтарам з'яўляецца мастак-скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Валерый Малахаў.


Устаноўка арт-аб'екта на тэрыторыі, прылеглай да праспекта Пераможцаў (набярэжная, злева ад Палаца спорту), рэалізавана ў межах спецыяльнага сацыяльна-культурнага праекта «Веліч роднай мовы». Яго арганізатары — Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры садзейнічанні Міністэрства культуры Беларусі, а таксама Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Спецыяльна распрацаваны праект «Веліч роднай мовы» пакліканы папулярызаваць родную мову, пашырыць яе прысутнасць у паўсядзённым жыцці горада, па-новаму, з дапамогай арт-аб'ектаў, раскрыць семантыку беларускага слова. Унікальнасць праекта палягае ў спалучэнні адукацыйнай і мастацкай функцый, сімвалы роднай мовы падаюцца пры дапамозе прыёмаў і сродкаў выразнасці мастацтва.

Ідэя праекта прадугледжвае ўстаноўку арт-аб'ектаў у гарадскім асяроддзі (парках, плошчах, адкрытых прасторах) з тэматычнай прывязкай да месца ўстаноўкі, выкананых у выглядзе скульптурнай кампазіцыі або малой архітэктурнай формы.

Прыклады такіх слоў — Каханне, Нябёсы, Маці, Запавет, Мова і іншыя — нясуць у сабе выключна пазітыўнае пазіцыянаванне менталітэту беларускага народа, яго духоўнай спадчыны. Асобнай задачай для праекта з'яўляецца развіццё турыстычнага патэнцыялу сталіцы і ўсёй краіны.

Да распрацоўкі арт-аб'ектаў далучыліся беларускія мастакі і дызайнеры, члены творчых саюзаў Беларусі, якія працуюць у сумежных тэхніках і жанрах, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў мастацкага профілю, а таксама студэнты, з ліку найлепшых, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і кафедры «Дызайну архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Неўзабаве і іншыя такія падарункі можна будзе пабачыць на вуліцах сталіцы.

Варвара ГОМАН

Загаловак у газеце: Белы птах на праспекце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».