Вы тут

У Мінску адкрылі хірургічны корпус ваеннага шпіталя


Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Беларусі атрымаў напярэдадні сыходзячага 2018 года капітальна адрамантаваны хірургічны корпус. Будынак прыгожа аздоблены ўнутры і літаральна нашпігаваны сучаснай медыцынскай тэхнікай. Міністр абароны Андрэй Раўкоў, які прымаў удзел у адкрыцці, вынес свой вердыкт: “За рамонт не сорамна. Галоўнае, што ўсё мы зрабілі для людзей”.


Намеснік начальніка 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра - начальнік медыцынскай часткі палкоўнік Вітольд Жарын з захапленнем распавядае пра тое, якім корпус паўстаў пасля рамонту:

- У нас створана ўсё, каб аказаць высокаспецыялізаваную медыцынскую дапамогу. А гэта  - матэрыяльна-тэхнічная база і кваліфікаваны персанал. Абсталяванне практычна ўсё набыта новае. Высокаспецыялізаваныя новыя стаматалагічныя ўстаноўкі. Ёсць месца для аказання дапамогі пацыентам са сківічна-тваравай паталогіяй, у тым ліку раненнямі ў гэтую частку цела. Ім дапаможа новая анаэробная аперацыйная. Закупілі сучасныя стойкі для выканання фібрагастраскапіі, відэаэндаскапічны комплекс, а таксама сучаснае абсталяванне для апрацоўкі эндаскопаў. Эндаскапію можам выконваць і пад наркозам. Агулам жа мы набылі каля 350 адзінак абсталявання!

Вітольд Жарын.

Любая бальніца, у тым ліку і Ваенны шпіталь, пачынаецца з прыёмнага аддзялення, дзе дапамога аказваецца кругласутачна. Што ж змянілася ў яго працы?

- Дзякуючы рамонту мы атрымалі не толькі прасторнае памяшканне, але і магчымасць працаваць больш якасна, - кажа начальнік прыёмнага аддзялення палкоўнік Вольга Лаўрэцкая.

Вольга Лаўрэцкая.

- Наша задача – прыняць пацыента і размеркаваць яго ў патрэбнае аддзяленне. Але да таго мы праводзім мінімальнае абследаванне пацыента. У месяц да нас паступае прыкладна паўтары тысячы чалавек. Самыя напружаныя дні – з панядзелка па сераду.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.