Вы тут

Раім схадзіць


Навагодні прабег «Утринос», прадстаўленні ў батанічным садзе, хатнія матчы ХК «Дынама-Мінск» і кіно ў планетарыі - «Звязда» раіць мерапрыемствы, каб хутка прыйсці ў форму пасля навагодніх святаў. 


Навагодні прабег «Утринос»

Дзе: пляцоўка каля Палаца спорту

Калі: 1 студзеня ў 9.00

Колькі каштуе: 10 рублёў

Каманда «Крылы анёлаў» ладзіць традыцыйны навагодні прабег «Утринос-2019» 1 студзеня.

Запрашаюць усіх аматараў бегу далучыцца да ініцыятывы і сустрэць раніцу новага года бадзёра, прабегшы 10 км у камфортным для сябе тэмпе па цэнтральных вуліцах Мінска. Прабег дабрачынны, сабраныя сродкі пойдуць на навагоднія падарункі дзецям-інвалідам, якія знаходзяцца ў клубе. Каб стаць удзельнікам прабегу, трэба прайсці рэгістрацыю і зрабіць унёсак ад 10 рублёў.

Месца збору - Палац спорту, размінка - 8:55, пачатак забегу - 09:00.


Калядная ялінка ў Доме Коласа

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей імя Я.Коласа, вул. Акадэмічная, 5

Калі: па 7 студзеня

Колькі каштуе: 6 рублёў

Падчас зімовых канікул музей Якуба Коласа прапануе наведаць тэматычную экспазіцыю «Цудоўны свет выцінанкі», дзіцячыя ранішнікі, прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных лекцыях для ўсёй сям’і.

3 студзеня ў 12.00 запланаваныя музейна-педагагічны занятак «Цудоўны свет выцінанкі», які ўключае тэарэтычную (лекцыя з мультымедыйнай прэзентацыяй) і практычную частку (выразанне розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі елкі ў Доме Коласа), а таксама лялечнае прадстаўленне.

4 студзеня ў 12.00 адбудзецца майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі для родных, а таксама дзіцячы ранішнік «Калядныя прыгоды ў Доме Коласа».

Для ўдзелу ў музейным праекце неабходны папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 284 17 02


У глыбіні Сусвету

Дзе: Мінскі Планетарый, вул. Фрунзэ, 2

Калі: 4 і 6 студзеня ў 15:00

Колькі каштуе: 4,50 рублёў - дарослы, 3,80 рублёў - дзіцячы

Начное неба, прыгожае і загадкавае, было тэмай апавяданняў, старажытных міфаў і выклікала ў нас трапятанне з пачатку часоў. Жаданне зразумець Сусвет, магчыма, з'яўляецца самым старажытным інтэлектуальным вопытам, што раздзялялі людзі. І ўсё ж, толькі нядаўна мы пачалі па-сапраўднаму разумець наша месца ў неабдымным космасе. Мы запрашаем вас на шоу «У глыбіні Сусвету», каб распавесці вам пра гэтыя шляхі нябесных адкрыццяў - ад тэорый старажытнагрэцкіх астраномаў да самых вялікіх сучасных тэлескопаў.

Рэжысёрам фільма стаў малады кінематаграфіст Тэафаніс Н. Матсопулас. Вы зможаце атрымаць асалоду ад пышнасці розных светаў Сонечнай сістэмы і апантанай лютасці Сонца пад маштабны саўндтрэк нарвежскага кампазітара Джоана Б. Монала. Затым вы пакінеце наш дом, каб рушыць у каляровыя калыскі і месцы гібелі зорак, і далей, за межы Млечнага шляху, да неверагоднай бязмежнасці мірыядаў галактык. На шляху вы даведаецеся пра гісторыю астраноміі, вынаходства тэлескопа і сучасныя гіганцкія тэлескопы, якія працягваюць вывучаць глыбіні Сусвету.


Навагоднія прадстаўленні ў батанічным садзе

Дзе: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: па 6 студзеня

Колькі каштуе: 7  рублёў, для студэнтаў, пенсіянераў, навучэнцаў - 4 рублі, дзіцячы квіток з 2-х гадоў - 2 рублі.

Зрабіць крок у таямнічы свет «навагодняга цуду» і трапіць у дзіўную атмасферу дружбы і дабра змогуць наведвальнікі трапічнай аранжарэі батанічнага саду. Госці акунуцца ў займальную гісторыю казачных герояў, пазнаёмяцца з выдатнымі раслінамі і вясёлымі жыхарамі аранжарэі, убачаць сапраўднага снежнага чалавека Еці! Усе дзеці будуць ўцягнутыя ў дзеянне, стануць паўнапраўнымі ўдзельнікамі праграмы, па традыцыі з Дзедам Марозам і Снягуркай сустрэнуць Новы 2019 год!

Навагодняе шоу пачнецца са знаёмства з добрым Еці і яго сябрамі, разам яны адправяцца ў цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет тропікаў, даведаюцца аб святкаванні Каляд і Новага года ў розных народаў свету. Разам напішуць ліст Дзеду Марозу і разыграюць вясёлую латарэю. І абавязкова, кожнае дзіця атрымае сюрпрыз! А тэатралізаванае прадстаўленне з захапляльным сюжэтам, запамінальнай музыкай і танцамі, гульнямі і конкурсамі, з вясёлымі героямі і прыгодамі стане адной з лепшых навагодніх падзей сталіцы!

Фінальным акцэнтам шоу будзе сустрэча галоўнага героя свята - Дзядулі Мароза з рабятамі, у яго рэзідэнцыі, дзе кожны будзе мець магчымасць з ім пагутарыць, загадаць жаданне, зрабіць сэлфі, атрымаць святочную медаль і віншаванні з Новым годам. Прыгажуня Снягурка далучыць усіх рабят у навагоднюю дыскатэку і вясёлы флэшмоб з персанажамі шоу.
Завяршыць прадстаўленне майстар-клас па вырабе навагодніх упрыгожванняў для хатняй елкі.


Хакей. «Дынама-Мінск»

Дзе: «Мінск-Арэна», пр-т Пераможцаў, 111

Калі: 4 студзеня ў 19.30; 6 студзеня ў 17.00

Колькі каштуе: ад 6 да 30 рублёў

4 студзеня «зубры» прымаюць СКА, 6 студзеня - ЦСКА. Стромкія супернікі ў святочныя дні - выдатны матыватар, каб правесці вечар на арэне!

Для ўладальнікаў абанементаў прадугледжаны асобны ўваход. Яны становяцца сведкамі «Дынама-шоу», гасцямі якога з'яўляюцца гульцы і трэнеры «зуброў», вядомыя спецыялісты і тыя, хто любіць хакей. Пасля шоў праводзіцца аўтограф-сесія.

На 6-м паверсе «Мінск-Арэны» (трыбуна А) размешчана ўжо ўпадабаная ўсім дзіцячая зона. Для рабят прадугледжаны шэраг забаў: хакей з мячом, батут, фота на памяць, аквагрым, размалёўкі і плакаты ў падтрымку каманды. Апошняе становіцца ўсё больш папулярным сярод юных заўзятараў. Фішка «зуброў» - перадматчавае шоу. Вядома, не абыдзецца без выступлення фігурыстак і зорнага неба. Арганізатары падрыхтавалі і музычныя сюрпрызы! 4 снежня на арэне згуляюць легенды беларускай музыкі, а 6-га - той, хто прама цяпер становіцца легендай! Хто гэта? Прыходзьце - і ўбачыце самі!


Кiрмаш на Каляды «Вялiкi Гасцiны Двор»  

Фота: slivki.by

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: па 5 студзеня

Колькі каштуе: бясплатна

У сэрцы старога Мінска - на плошчы Свабоды - арганізаваны кірмаш, на якім узноўлена атмасфера, што панавала на гэтым месцы стагоддзі таму. Бо калісьці гэтая плошча называлася «Высокi рынак». У гэтым годзе тут зноў кіпіць гандаль - і мінчане маюць больш падстаў праводзіць зімовыя вечары не дома перад тэлевізарам, а на свежым паветры.

Плошча Свабоды хоча вас здзівіць:

• Уласным калядным меню ад кожнага ўдзельніка food-корта: Адзін з удзельнікаў, вынікаючы старым калядным традыцыям, будзе рыхтаваць на ражне парася. Спецыяльна для кірмашу распрацаваны рэцэпты супаў у вулічным фармаце, аладак з мяснымі і вегетарыянскімi начынкамі пад фірмовымі соусамі, каўбасак, арыгінальных дэсертаў.

• Барнымі картамі зімовых напояў ад лепшых барменаў горада: не менш за 10 відаў пунша, грог на аснове чэшскага бiтар-лікёру або віскі, глінтвейн, каньяк і многае іншае.

• Неверагодна пухнатымі елкамі з Даніі: арганізаваны ёлачны базар.

• «Цёплай лямпавай» зімовай сцэнай. На спецыяльна створанай пляцоўцы ў выглядзе рэтратэлевiзара ў дзённы час любы ахвотны можа задаволіць сабе тут фотасесію ў навагоднім антуражы. Усталявана спецыяльная паштовая скрыня, праз якую госці кірмашу могуць адправіць сапраўдную паштоўку родным і блізкім.

Кульмінацыяй кожнага дня кірмашу стануць эксклюзіўныя канцэрты музычных гуртоў і харэаграфічных калектываў. 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.