Вы тут

Спяваем «В лесу родилась ёлочка» па-беларуску!


Словы да адной з самых папулярных дзіцячых песень — «В лесу родилась ёлочка» — больш за сто гадоў таму напісала Раіса Кудашава. Упершыню верш «Ёлка» на рускай мове быў апублікаваны ў маскоўскім дзіцячым часопісе «Малютка» ў 1904 годзе. А праз год частку гэтых радкоў кампазітар Леанід Бекман паклаў на музыку. Песню разам з іншымі сваімі творамі, напісанымі для старэйшай дачкі Веры, ён выдаў у зборніку «Вераччыны песенькі».


Але мы прапануем вам праспяваць «Елачку» па-беларуску, як гэта робяць на святы супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Яшчэ ў 1921 годзе тэкст песні пераклаў сам Купала. Беларускамоўны варыянт стаў вядомы дзякуючы публікацыі ў дзіцячым часопісе «Зоркі» (№ 1, 1922 год). А ў музеі дагэтуль захоўваецца пераклад, напісаны рукой песняра.


Елачка

Ўзышла у лесе елачка,

У лесе і расла,

Узімку, ўлетку стройная,

Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку

Пяяла: баю-бай,

Мароз сняжком атуліваў:

Глядзі, не замярзай!

Пужлівы зайчык шэранькі

Пад елачкай скакаў,

Падчас і воўк,

сярдзіты воўк,

Ускоч перабягаў.

Вось снег у лесе

дрэмлючым

Пад полаззем

скрыпіць,

І конік жвавы, сівенькі

Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,

А ў санках селянін,

Пад'ехаў

ён пад елачку

І ссек у міг адзін.

Цяпер яна прыбраная

На свята к нам прыйшла

І шмат пацехі, радасці

Для дзетак прынясла.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.