Вы тут

Балы на ЦТ падлічаць па-новаму


У 2019 годзе Міністэрства адукацыі збіраецца ўвесці новую методыку падліку балаў на ЦТ і адмовіцца ад рэйтынгавай шкалы, якая прымянялася для абітурыенцкага тэсціравання апошнія 12 гадоў.


Як запэўнівае дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, усё робіцца для таго, каб цэнтралізаванае тэсціраванне стала яшчэ больш аб'ектыўным і празрыстым. Стваральнікі новай методыкі вырашалі адначасова дзве праблемы. Першая — укараненне методыкі, якая давала б ацэнку ведаў у абсалютнай велічыні, гэта значыць стала б больш аб'ектыўнай. Ранейшая рэйтынгавая методыка не дазваляла супаставіць узровень ведаў, прадэманстраваных абітурыентам на ЦТ, з яго школьнымі ведамі. Новая методыка дазваляе зняць псіхалагічны бар'ер, які ўзнікаў у абітурыентаў пасля атрымання нізкіх балаў. Напрыклад, 20—30 балаў на ЦТ — гэта не рэальны ўзровень ведаў абітурыента, а яго рэйтынгавая ацэнка за выкананне канкрэтнага тэста.

Раней чым больш абітурыентаў ведалі нейкі раздзел вучэбнай праграмы і, адпаведна, рашалі задачу з гэтага раздзела, тым меншы ўклад у агульны тэставы бал уносіла такая задача, а каштоўнасць заданняў, з якімі спраўляліся ўсе, набліжалася да нуля, і фактычна гэтыя веды не ацэньваліся і не ўлічваліся. Цяпер кожнаму заданню будзе прысвойвацца першасны бал, які будзе вядомы загадзя.

Таксама абітурыентам 2019 года трэба рыхтавацца да павышэння мінімальнага парога. Які ён будзе, сказаць пакуль складана. Можа быць, 20, 30 ці 40 балаў? Гэта рашэнне будзе прымацца пазней. Але тым, у каго летась былі нізкія балы, неабходна пра гэта памятаць. Хутчэй за ўсё, леташнія сертыфікаты ўжо нікому не спатрэбяцца, таму што ў абітурыентаў 2019 года будуць значна больш высокія балы...

Новая методыка падліку балаў ужо прымянялася падчас першага раўнда рэпетыцыйнага тэсціравання і пакуль што выклікала ў абітурыентаў і педагогаў мноства пытанняў і сумненняў у аб'ектыўнасці. Але наперадзе яшчэ два этапы рэпетыцыйнага тэсціравання...

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».