Вы тут

Сёння Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам наведае Расію


Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. У Маскве прэзідэнты дзвюх краін прадоўжаць размову па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якія бакі падрабязна абмеркавалі ў розных фарматах на сустрэчы ў Крамлі 25 снежня.


Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін заявілі тады аб магчымасці дасягнення дамоўленасцяў па праблемных пытаннях у беларуска-расійскіх адносінах. Перамовы доўжыліся каля чатырох гадзін, прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант ацаніла іх як канструктыўныя. «Прэзідэнты абмеркавалі ўвесь спектр
пытанняў нашага агульнага парадку дня. Пры ацэнцы ў цэлым гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў першую чаргу як адназначна пазітыўны момант быў адзначаны рост тавараабароту. Сярод іншых найбольш актуальных тэм былі і цэнаўтварэнне на газ, работа беларускага нафтаперапрацоўчага сектара ва ўмовах падатковага манеўру, які праводзіцца Расіяй, пастаўкі нашых прадуктаў харчавання на расійскі рынак. Як вынік — пазіцыі збліжаныя па ўсіх пытаннях», — пракаментавала яна БелТА.

Акрамя таго, прэзідэнты прааналізавалі дамоўленасці ў рамках Саюзнай дзяржавы, іх рэалізацыю. Тады кіраўнікі дзяржаў пагадзіліся з неабходнасцю да Новага года правесці яшчэ адну сустрэчу для прыняцця рашэнняў, якія не церпяць адкладання.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».