Вы тут

Навагодні баль прайшоў у Палацы Незалежнасці


Шыкоўныя сукенкі, строгія касцюмы — столькі прыгажосці ўбачыў Палац Незалежнасці сёння на навагоднім балі для моладзі. Рыхтаваліся доўга: рэпеціравалі і падбіралі ўбранні, прызнаюцца студэнты і старшакласнікі, якіх запрасілі на гэта свецкае мерапрыемства. Яны дабіліся асаблівых поспехаў у навучанні, творчасці і спорце, таму могуць ужо і адпачыць з танцамі і музыкай. Удзельнічаў у балі і кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашанка. Ён павіншаваў дзяўчын і юнакоў з навагоднімі святамі і сам вальсіраваў разам з Міс Беларусь-2018, Міс Еўропа-2018 Марыяй Васілевіч пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра.


Аляксандр Лукашэнка прывітаў удзельнікаў балю: “Шчаслівы бачыць вас тут – такіх маладых, натхнёных, вельмі прыгожых. Дзякуючы вам гэтая заўсёды строгая зала Палаца Незалежнасці сёння становіцца неафіцыйнай, такой прыгожай і ўрачыстай”. Ён падкрэсліў, што такі навагодні баль у класічным уяўленні праводзіцца ўпершыню.

“Тады падобныя свецкія мерапрыемствы з’яўляліся для маладых людзей ледзь ні адзіным месцам для зносінаў. Сёння такіх месцаў дастаткова”, — сказаў Прэзідэнт, маючы на ўвазе ў тым ліку і сацсеткі. Але звярнуў увагу, што па-сапраўднаму пазнаць чалавека магчыма толькі гледзячы ў вочы. “Я вельмі спадзяюся, што вы знойдзеце сябе тут добрых надзейных сяброў, і гэта будзе пачаткам добрай традыцыі суверэннай і незалежнай Беларусі”, — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Дзяўчыны і юнакі сабраліся ў Палацы дзякуючы не выпадку ці ўдачы: гэты баль – свайго рода падарунак за стараннасць, працавітасць і ініцыятыўнасць. “Вы – самая актыўная і прагрэсіўная частка нашага насельніцтва. Не заўсёды, магчыма, мы разумеем адзін аднаго, я маю на ўвазе мы, улада, і вы, моладзь. Гэта, верагодна, натуральна. Я бы сказаў, у класічным стыле ўзаемадзеяння старэйшых і малодшых, бацькоў і дзяцей і гэтак далей. Увогуле, і гэта галоўнае, мы з вамі глядзім у адным напрамку – у будучыню нашай Беларусі. Кажу гэта абсалютна ўпэўнена, таму што ў сыходзячым годзе вельмі шмат меў зносінаў з моладдзю”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што ні адна з сустрэч з маладымі людзьмі не падманула яго чаканняў.

“Вы разумеце, што поспех – гэта перш за ўсё праца, гэта веды таго, чаго вы жадаеце ад жыцця”, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Ён пажадаў усім прысутным і іх равеснікам ставіць перад сабою самыя грандыёзныя мэты. “І вы іх абавязкова дасягнеце”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што для маладых людзей адкрыта ўсё, але нагадаў, што больш, чым дома, нідзе не чакаюць. Прэзідэнт павіншаваў усіх з Новым годам.

Традыцыйна баль адкрыў паланэз.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».