Вы тут

У Чэрыкаўскім раёне з'явіцца самы буйны сонечны парк


Айчынная будаўнічая кампанія «Белзамежбуд» налета скончыць узвядзенне найбуйнейшай для нашай краіны фотаэлектрычнай станцыі (ФЭС) магутнасцю 109 МВт. Кантракт на будаўніцтва гэтага аб'екта быў заключаны днямі з заказчыкам праекта — кампаніяй «Солар Лэнд».


Дырэктар кампаніі Мікіта Міхневіч паведаміў, што парк сонечнай энергіі будзе ўяўляць сабой размешчаныя на спецыяльнай падсістэме модулі, якія збіраюць сонечную энергію. Пад фотаэлектрастанцыю выдзелены ўчастак у 220 гектараў. Сам зямельны ўчастак размешчаны прыкладна за 300 кіламетраў на ўсход ад Мінска, паміж райцэнтрамі Чэрыкаў і Крычаў, у раёне вёскі Бліжняя Рэчыца. Згодна з праектам, станцыя размесціцца на землях, якія падвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню падчас чарнобыльскай аварыі.

ФЭС запрацуе ў маі наступнага года

«Работы па ўзвядзенні электрастанцыі распачалі сёлета ў верасні. Атрыманая энергія будзе пастаўляцца ў энергасістэму Беларусі, — растлумачыў Мікіта Міхневіч. — Гэты праект не прынясе вялікага даходу, але ён цікавы сваёй стабільнасцю і перспектыўнасцю».

Пры будаўніцтве аб'екта будзе задзейнічана вялікая колькасць мясцовага насельніцтва. Пры мантажы модуляў на пляцоўцы будзе максімальна працаваць да тысячы спецыялістаў і рознарабочых.

У красавіку — маі наступнага года электрастанцыю плануюць увесці ў строй. Эксплуатацыяй будуць займацца каля 30 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Калі інвестар плануе атрымаць прыбытак ад укладання сваіх сродкаў? Заказчык ухіліўся ад адказу на гэтае пытанне, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу. І тут жа дадаў, што час акупнасці праекта складае больш за 10 гадоў.

Эканомія валютных сродкаў

Будаўніцтва станцыі накіравана на развіццё экалагічна чыстай сонечнай энергетыкі ў нашай краіне і дыверсіфікацыю крыніц электраэнергіі. Чакаецца, што праект паспрыяе эканоміі валютных рэсурсаў за кошт некаторага скарачэння імпарту нафты і газу.

Агульная сума інвестыцый у праект перавысіць 170 мільёнаў долараў. Фінансуецца ён за кошт крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў «Солар Лэнд» — даччынага прадпрыемства ірландскай кампаніі «Камеліасайд Лімітэд», якая ўваходзіць у групу кампаній Unіtеd Grееn. Гэтая група кампаній займаецца інвеставаннем у праекты аднаўляльнай энергетыкі па ўсім свеце.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Чыстая энергія з бруднай зямлі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?