Вы тут

Андрэй Худык напярэдадні Новага года наведаў дзіцячы дом


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык разам з супрацоўнікамі міністэрства напярэдадні Новага года наведаў ДУА «Дзіцячы дом № 3» г. Мінска, у якім рэалізуюцца спецыяльныя адукацыйныя праграмы для дашкольнікаў. Цяпер у гэтым дзіцячым доме пражываюць 53 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў, з іх 33 дзіцяці-інваліды (4 група здароўя).


На ранішніку таксама прысутнічалі прадстаўнікі кампаніі «Кока-кола». Дзеці атрымалі салодкія падарункі, рэчы першай неабходнасці, сертыфікат на асабістыя патрэбы і зрабілі памятнае фота з гасцямі і навагоднімі героямі.

Вольга ПРАЛЮК

Загаловак у газеце: Дапамаглі Дзеду Марозу з падарункамі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.