Вы тут

У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак


У Мінску прайшло традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Калона ражаных (а гэта і вядомыя героі з папулярных мультфільмаў, і прыгажуні з цукеркамі фабрыкі “Камунарка”, і рыцары на конях, і юныя хакеісты, і сямейства мядзведзяў) стартавала з плошчы Незалежнасці, прайшла ўздоўж галоўнага праспекта, запоўненага людзьмі. На Кастрычніцкай плошчы на сцэне каля самай вялікай елкі горада адбыўся навагодні канцэрт-спектакль з удзелам дзіцячага калектыву “Хвілінка”.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.