Вы тут

Дзед Мароз з Белавежскай пушчы завітаў у Мінск


У канцы снежня, калі каляндарны год падыходзіць да канца, усе справы, якія турбуюць людзей штодзень адыходзяць на задні план. У гэты час і стары і малы жывуць у прадчуванні цуду. І хто, як не Дзед Мароз, у стане ажыццявіць самыя смелыя мары? Пераднавагодні час — гарачая пара для нашага галоўнага Дзеда Мароза з Белавежскай пушчы, але ён знайшоў гадзіну, каб прыехаць у Мінск, пагутарыць з журналістамі, адказаць на пытанні і павіншаваць чытачоў з надыходзячымі святамі.


Шмат цікавага з жыцця Дзеда Мароза стала вядома ў гэты дзень. Так, напрыклад, любімая страва дзядулі беларускія дранікі, а сярод найлепшых сяброў фінскі Ёўлупукі і рускі сабрат з Вялікага Усцюга. Расказаў Дзед Мароз і аб сваіх жыцці і працы. Так напярэдадні навагодніх свят у рэзідэнцыю да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу, штодзень прыязджае каля 6-7 тысяч гасцей. Што за зімні час складае каля 100 тысяч ахвотных пабачыць галоўнага зімовага чараўніка. Сярод турыстаў не толькі беларусы, але і выхадцы з замежжа. На рахунку ў Дзеда Мароза госці з 101 краіны свету. Сярод турыстаў шмат выхадцаў з экзатычных краін: так, сотай у спісе значыцца Буркіна-Фасо, а сто першай — М'янма. Але людзі не толькі прыязджаюць у госці на зімовыя святы да Дзеда Мароза, але і пішуць лісты штогод. Амаль 17 тысяч лістоў з розных краін свету атрымаў Дзед Мароз сёлета, сярод іх ёсць нават карэспандэнцыя з Кітая і Японіі.

Каб надыходзячы год быў напоўнены толькі добрымі момантамі, дзядуля параіў сустрэць яго ў сямейным коле, і чым болей родзічаў збярэцца вакол навагодняга стала, тым лепей будуць ісці справы ў наступным годзе.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».