Вы тут

Адбыўся семінар на тэму ІІ Еўрапейскіх гульняў для экскурсаводаў


Гэта мерапрыемства было прызначана для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, акрэдытаваных Нацыянальным агенцтвам па турызме. У ходзе семінара фондам «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў
2019 года» былі прадстаўлены прэзентацыі па гісторыі Еўрапейскіх гульняў, асаблівасцях спартыўнай і культурнай праграм форуму, турысцка-інфармацыйным забеспячэнні Гульняў. Удзельнікі азнаёміліся таксама з аспектамі бязвізавага ўезду і мытнага рэгулявання, якія выкарыстоўваюцца ў перыяд правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў, і білетнай праграмай.


— Мерапрыемства, арганізаванае Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў на базе БДУФК, мае важнае значэнне з пункту гледжання пазіцыянавання нашай краіны і ў прыватнасці Мінска не толькі ў найбліжэйшай, але і ў доўгатэрміновай перспектыве, — заўважыў Анатоль КОТАЎ, намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». — Важнае яно ў першую чаргу таму, што яго ўдзельнікамі сталі менавіта тыя людзі, якім трэба будзе працаваць з замежнымі турыстамі, што прыедуць у Беларусь у маі — чэрвені наступнага года не толькі атрымаць асалоду ад спартыўных баталій на арэнах ІІ Еўрапейскіх гульняў, але і пазнаёміцца з нашай гісторыяй і культурай. Дарэчы, культурная праграма Гульняў будзе не менш насычанай, чым спартыўная. Таму ўзаемадзеянне з «праваднікамі» ў сферы турыстычных паслуг бачыцца важным кампанентам па падрыхтоўцы сферы турысцкіх паслуг да мультыспартыўнага форуму. У ходзе семінара мы звярнулі ўвагу яго ўдзельнікаў на шэраг спецыфічных нюансаў Гульняў, асаблівасці партрэта спартыўнага балельшчыка, далі рэкамендацыі па пашырэнні экскурсійнай праграмы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?