Два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу адкрыюцца адначасова на Гомельшчыне. 26 снежня сем'і Логвінавых з Ельска і Аніскаўцоў са Жлобіна будуць прымаць падарункі і ўрачыста адзначаць улазіны.
Абодва дамы пабудаваны на парытэтных пачатках рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Выдаткі на будаўніцтва кожнага склалі 350—370 тысяч рублёў.
У Ельску бацькамі-выхавальнікамі стануць сужэнцы Наталля і Дзмітрый Логвінавы. Яшчэ да гэтага важнага моманту яны ўсынавілі пяцярых дзяцей, малодшай — усяго год. З імі разам будуць жыць і яшчэ трое дзетак, якія засталіся без бацькоўскай апекі.
У Жлобіне бацькі-выхавальнікі Таццяна і Міхаіл Аніскаўцы маюць сваіх дваіх дзяцей, якія ўжо вучацца ў каледжах. Галасы яшчэ пяці хлопчыкаў і дзяўчатак напоўняць шчасцем і клопатамі новы ўтульны будынак.
На Гомельшчыне сёння больш за 80 % дзяцей-сірот і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, выхоўваюцца ў сем'ях, якія замянілі малым біялагічных бацькоў. Зараз у вобласці 46 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.
У іх пражывае 283 дзіцяці.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.