Вы тут

Акцыя «Нашы дзеці» ідзе па Беларусі


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас учора наведаў школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў у Радашковічах і прывёз выхаванцам падарункі.


Ад імя ўрада прэм'ер уручыў дзецям сертыфікат на монаблок і салодкія гасцінцы. Да віншаванняў далучылася і Беларуская федэрацыя футбола, яе прадстаўнікі падарылі дзецям прафесійныя футбольныя мячы. Ад Мінаблвыканкама дзеці атрымалі ў падарунак сертыфікат на бегавую дарожку.

У Радашковіцкай школе-інтэрнаце выхоўваюцца і навучаюцца 118 дзяцей. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базай школы, наведаў музей паветраных і вогненных таранаў і краязнаўчы музей.

Дзеці таксама зрабілі падарунак кіраўніку ўрада — карціну, зробленую сваімі рукамі. Прэм'ер падзякаваў за падарунак і пажадаў дзецям, каб здзейсніліся іх запаветныя жаданні.

— Няхай надыходзячы 2019 год будзе такім, якім вы самі яго зробіце для сябе, — сказаў Сяргей Румас. — Жадаю вам больш упэўненасці ў сваіх сілах, добра вучыцца, займацца музыкай і спортам, каб у выніку вы выраслі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, у Беларусі робіцца ўсё магчымае для дзяцей.

«Толькі ў гэтым годзе дзяржава ўвяла ў эксплуатацыю тры новыя школы, 14 дзіцячых дамоў і адрамантавала вялікую колькасць навучальных устаноў», — адзначыў прэм'ер.

Сяргей Румас расказаў, што на Новы год і Каляды многія кіраўнікі краіны выязджаюць у навучальныя ўстановы і дзіцячыя дамы, каб падарыць дзецям часцінку цяпла і разам з імі сустрэць гэтыя светлыя святы.

Паводле БелТА


Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка напярэдадні навагодніх і калядных свят наведаў падшэфную Чэхаўшчынскую дапаможную школу-інтэрнат.

Уладзімір Вашчанка павіншаваў выхаванцаў і педагогаў з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Усе вучні школы атрымалі падарункі. Яны падрыхтавалі для ратавальнікоў адмысловае выступленне. Курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС у даўгу не засталіся і ў сваю чаргу наладзілі святочную дыскатэку. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях даўно ўзяло шэфства над школай-інтэрнатам. За гэты час яно дапамагло адрамантаваць будынак школы, уладкаваць вучэбныя памяшканні, камп'ютарны клас і спартыўную залу.

Валяр'ян ШКЛЕННІК


У Андрэеўскім дзіцячым доме Аршанскага раёна ўчора, 21 снежня, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» пабываў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Павіншаваць з Калядамі і навагоднім святам — гэта ўжо традыцыя, бо больш чым дзесяць гадоў кіраўнік абароннага ведамства прыязджае ў гэтую сацыяльна-педагагічную ўстанову, дзе жывуць больш за сорак дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. У міністэрстве імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб ва ўстанове былі ўмовы пражывання, максімальна набліжаныя да хатніх. Для гэтага робіцца рамонт, набываюцца мэбля, тэхнічнае і спартыўнае абсталяванне. Для выхаванцаў арганізуюцца экскурсіі. Напрыклад, дзяўчаткі і хлопчыкі ездзілі ў Мінск, каб наведаць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчынай вайны, драматычны тэатр беларускай арміі, цырк. Вазілі і на гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Сёлета падарунак ад ваеннага ведамства — інтэрактыўны цір (ці, інакш, электронны стралковы лазерны трэнажор) і дзевяць камп'ютараў.

Андрэй Раўкоў пацікавіўся ў дзяцей, як яны вучыліся, шчыра пажадаў ім, каб збываліся іх мары. Звярнуў увагу, што, каб абараняць Радзіму, трэба быць здаровымі, а для гэтага набходна займацца спортам. Каб чагосьці дасягнуць у жыцці, трэба атрымаць адукацыю, спецыяльнасць, шмат працаваць.

Выхаванцы падаравалі гасцям цікавую творчую праграму, якую падрыхтавалі самі.

Адказваючы на пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў адзначыў, што рады быць тут:

— Дзеці вераць у цуды, якія адбываюццца на навагоднія святы, таму мы імкнёмся рабіць так, каб некаторыя мары ажыццяўляліся. На жаль, замяніць бацькоў мы ім не можам. Але, каб яны годна жылі тут, развіваліся, вучыліся ва ўмовах, якія адпавядаюць патрабаванням часу, робім многае.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны, у гэтыя дні ў рамках акцыі «Нашы дзеці» курсанты, ваеннаслужачыя наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, дзіцячыя бальніцы, прыёмныя і апякунскія сем'і.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».