Вы тут

У Мінску абмеркавалі спадчыну Барыса Алейніка


Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.


Пакінуў ён не толькі творчую спадчыну, якая звярнула на сябе ўвагу яшчэ за савецкім часам (ён быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР). Барыс Алейнік быў актыўным грамадскім дзеячам, чалавекам нераўнадушным, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Даследчыкі звярнулі ўвагу на дыялагічны патэнцыял паэзіі Барыса Алейніка, на яго асобу як натхняльніка і арганізатара літаратурнага супрацоўніцтва славянскіх народаў, згадалі пра навукова-мемарыяльную дзейнасць творцы, які імкнуўся да руплівага захавання памяці пра трагедыі мінулых часоў. Адметна, што, калі сустракаюцца інтэлігентныя, адукаваныя людзі, для іх не існуе складаных ці «забароненых» для абмеркавання тэм, як іх не было для Барыса Алейніка, які меў уласны погляд на шмат якія з'явы. Не дзіўна, што падчас канферэнцыі навукоўцы звярнуліся да тэмы голаду 1932—1933 гадоў ва Украіне.

— Галадамор — тэма надзвычай важная, балючая. Насамрэч гэта гісторыя пра тое, як сацыяльная сістэма ўчыніла галадамор для ўкраінцаў, рускіх, казахаў і іншых народаў СССР. На маю думку, гэта цяжкі вынік індустрыялізацыі. Пра гэта трэба гаварыць, трэба захоўваць памяць пра тых, хто загінуў. Але гэта памяць і пра зло той сацыяльнай сістэмы, яна не пра адносіны аднаго народа да другога. Агульная трагедыя не павінна падзяляць народы, — падкрэсліў Міхаіл Швыдкой, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве, сустаршыня Праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.

Аднак ХХ стагоддзе пакінула і памяць пра творцаў, якія пазначалі свой час у вобразах. Найлепш зразумець і дакладна расшыфраваць іх — яшчэ адна задача для сучаснай навукі, якая шукае новыя падыходы ў вывучэнні мастацкай спадчыны першай паловы ХХ стагоддзя, пра што ішла размова падчас круглага стала.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Любачка і На варце маёмасці.

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.