Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем абмеркаваў парадак дня работы ў АДКБ. Таксама спадар Зась праінфармаваў Прэзідэнта пра сустрэчы з лідарамі іншых краін-удзельніц арганізацыі.
Кандыдат на пасаду ўжо паспеў сустрэцца з кіраўнікамі Кыргызстана, Казахстана, Таджыкістана і Расіі. Такая форма прызначэння, калі лідарам неабходна ўзгадняць на пасаду дзяржсакратара АДКБ, была прапанавана Александрам Лукашэнкам на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу.
“Я раней казаў, што быў не адзін кандыдат ад Беларусі. Але я спыніўся на прапанаванні Зася, каб паказаць прыклад, што пара ўжо нам у гэтай арганізацыі перайсці ад нейкага фармальнага назначэння былых, адстаўных генералаў – нічога дрэннага не хачу пра іх сказаць – да дзейных маладых і перспектыўных генералаў, каб надаць значэнне гэтай арганізацыі. Тым больш, што мы назначалі адстаўных генералаў, якія ўжо даўно адышлі ад воінскай службы, ад палітыкі. А ўсё ж такі гэта ваенна-палітычная арганізацыя”, — пракаменціраваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Таксама ён дадаў: “Натуральна, гэта адпавядае нашым крытэрыям падрыхтоўкі і назначэння кадраў: прафесіяналізм і любоў да той справы, якой ты будзеш займацца”.
Аляксандр Лукашэнка афіцыйна падтрымаў назначэнне Станіслава Зася, падпісаўшы адпаведны праект рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Пасля размовы з Прэіздэнтам Станіслаў Зась адзначыў, што сустрэчы з іншымі кіраўнікамі дзяржаў прайшлі пазітыўна і рэзультатыўна, і асабіста для яго. Ён падтрымлівае практыку, каб чалавек, які прэтэндуе на пост генсакратара ваена-палітычнага блока сустракаўся з усімі прэзідэнтамі, — гэта вельмі карысна. Падчас іх была абмеркавана сітуацыя ў рэгіёнах, дзейнасць устаўных органаў і ў цэлым арганізацыі.
Што датычыцца будучай работы, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам былі выказаны мэтавыя ўстаноўкі, задачы. “Размова ў тым ліку пра больш практычную рэалізацыю неабходных крокаў, якія стаяць перад арганізацыяй. Мы шмат за апошнія гады зрабілі ў плане нарматыўнай базы. Гэта вельмі важна, але час патрабуе канкрэтных практычных крокаў па ўмацаваннi нашай агульнай бяспекі”, — расказаў Станіслаў Зась.
Надзея АНІСОВІЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.