Вы тут

Інфляцыя налета чакаецца не больш за 5 %


Пра гэта паведаміў учора старшыня праўлення Нацыянальнага банка краіны Павел Калаур.


«Нізкаінфляцыйнае асяроддзе і стабільнасць фінансавага сектара з'яўляюцца ключавымі ўмовамі для ўстойлівага эканамічнага росту, асновай для павышэння даверу да эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца. Таму дзеянні Нацыянальнага банка будуць сфакусіраваныя на дасягненні двух мэт — падтрыманні цэнавай і фінансавай стабільнасці», — адзначыў кіраўнік Нацбанка.

Пры адсутнасці значных шокаў стаўка рэфінансавання на канец 2019 года ацэньваецца на ўзроўні 9—10 % гадавых, стаўкі па новых крэдытах банкаў у нацыянальнай валюце — 10,5—11,25 % гадавых. Да канца гэтага года працэнтныя стаўкі па новых рынкавых крэдытах у нацыянальнай валюце, паводле ацэнак Нацбанка, будуць каля 11 % гадавых. Гэта гістарычны мінімум, заўважыў кіраўнік галоўнага банка краіны.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».